2 682
праўкі
др (робат Мяняем: fi:Bjarezinan biosfäärialue) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова [[Эса]], якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. [[Водападзел]] між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны – раку [[Сергуч]] даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка – першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.
На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца паўднёвы адрэзак штучнай бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучае рэкі Бярэзіна і [[Заходняя Дзвіна]]. Гэта сістэма адыгрывае пэўную гідралагічную ролю тым, што падтрымлівае ўсталяваны водны рэжым навакольнай тэрыторыі і не аказвае істотнага ўздзеяння на балотныя сістэмы запаведніка.
У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2% ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.
==
Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фауністычны спісак Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені – віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.
З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць чаратовая рапуха Bufo calamita.
==
*{{Крыніцы/Скарбы прыроды Беларусі}}
== Літаратура ==
* ''Бышнёў І.І.'' Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік / І.І. Бышнёў, Д.Д. Стаўроўскі, М.М. Пікулік, А.К. Цішачкін. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996. ISBN 5-343-0627-8
* ''Парфенов В.И.'' Флора Березинского биосферного заповедника / В.И. Парфенов, Л.А. Ставровская, В.И. Игнатенко. — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0
[[Катэгорыя:Запаведнікі]]
|
праўкі