Розніца паміж версіямі «Бярэзінскі біясферны запаведнік»

няма тлумачэння праўкі
 
== Водныя рэсурсы ==
[[Image:Kanal - Biarezinski zapavednik.jpg|thumb|Сергучскі канал (частка Бярэзінскай воднай сістэмы)]]
Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова [[Эса]], якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. [[Водападзел]] між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны – раку [[Сергуч]] даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка – першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.
 
 
== Ахова ==
[[Image:Balota - Biarezinski zapavednik.jpg|thumb|Домжарыцкае балота]]
У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2% ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.
 
* ''Бышнёў І.І.'' Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік / І.І. Бышнёў, Д.Д. Стаўроўскі, М.М. Пікулік, А.К. Цішачкін. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996.
* ''Парфенов В.И.'' Флора Березинского биосферного заповедника / В.И. Парфенов, Л.А. Ставровская, В.И. Игнатенко. — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0
 
== У Сеціве ==
* [http://www.berezinsky.com Інтэрнэт-старонка Бярэзінскага запаведніка]
 
[[Катэгорыя:Запаведнікі]]
2 682

праўкі