Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1534—1537): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 5:
Вестка пра смерць вялікага князя маскоўскага [[Васіль III|Васіля III]] ([[1533]]) абудзіла у ВКЛ надзеі на рэванш і на вяртанне страчаных раней тэрыторый у выніку [[Войны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай|войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ канца XV — пачатку XVI ст.]] Падчас вайны 1500—1503 і 1512—1522, паводле ацэнак розных даследчыкаў, ВКЛ страціла ад 25% да 30% сваёй дзяржаўнай тэрыторыі, у т.л. Гомель і Смаленск. Для вяртання гэтых зямель склалася спрыяльная сітуацыя: з канца [[1533]] [[Крымскае ханства|Крым]] займаў антымаскоўскую пазіцыю, у самой [[Масква|Маскве]] выспяваў унутраны разлад (праўда, чуткі пра гэта даходзілі да [[Вільня|Вільні]] занадта перабольшаныя). Калі пасольства малалетняга [[Іван IV|Івана IV]] выказала надзею на працяг міру, вялікі князь ВКЛ [[Жыгімонт I Стары]] адказаў, што мір можна падпісаць на ўмовах вяртання на межы, якія мелі дзяржавы ў часы княжання [[Іван III|Івана III]] ([[1462]]—[[1505]]). Нежаданне Масквы прыняць гэту прапанову азначала непазбежнасць новай вайны. У [[1526]] было прадоўжана 5-гадовае перамір'е 1523 яшчэ на 6 гадоў. Аднак гады перамір'я не былі ціхія. Гэта адзначалі як магілёўскі намеснік-дзяржаўца вялікага князя Жыгімонта І Васіль Саламярэцкі, так і маскоўскія ваяводы памежных тэрыторый<ref>Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 35. — СПб.: Типография Императорской академии наук, 1882. — С. 567.</ref>. У [[1527]] становішча на мяжы, асабліва ў раёне [[Орша]]—[[Дуброўна]], значна ускладнілася ў сувязі з намерамі служылых марыйцаў перайсці на тэрыторыю ВКЛ. Маскоўскія ўладвы звярнуліся да аршанскага намесніка вялікага князя з просьбай, «чтобы ту черемису не пропустили, да их бы изымали, да к нашему государю отослали»<ref>Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 35. — СПб.: Типография Императорской академии наук, 1882. — С. 753—754.</ref>. У выніку ўзмацнення аховы мяжы з абодвух бакоў марыйцы не адважыліся на пераход, і інцыдэнт, які мог стаць прычынай вайны, быў вычарпаны.
 
Рашэнне пачаць вайну прыняў віленскі вальны сойм, які ўхваліў ваенны падатак на 3 гады. Паводле вял. князя ВКЛ [[паспалітае рушэнне]] (каля 24 тыс. чал.) мусіла сабрацца ў пачатку красавіка [[1534]] пад [[Менск]]ам. Вялікія спадзяванні ўскладаліся на дапамогу крымскіх татар і на бунты ў самой Маскве. Аднак антымаскоўскую акцыю татар сарвала ўнутраная барацьба ў Крыме, а маскоўскі ўрад здолеў перамагчы апазіцыю і добра падрыхтавацца да вайны. У пачатку жніўня [[1534]] вялікі гетман літоўскі [[Юрый Радзівіл Геркулес|Юрый Радзівіл]] прывёў 20-тысячнае войска пад [[Магілёў]], адтуль корпус на чале з [[Іван Вішнявецкі|I. Вішнявецкім]] быў накіраваны на [[Смаленск]], а корпус кн. А. Неміровіча — у Северскую зямлю, але першы не змог авалодаць смаленскай фартэцыяй, а другі захапіў толью [[Радагошч]], хоць трымаў у аблозе [[Почап]], [[Старадуб]], [[Чарнігаў]]. Вярнуўшыся, войска раз'ехалася. 3імой на Беларусь ад Старадуба, Смаленска і [[пскоў|Пскова]] раптоўна ўварваліся маскоўскія ваяводы, якія амаль не сустрэлі адпору, папалілі і зруйнавалі неўмацаваныя гарады, дайшлі да [[Браслаў|Браслава]] і [[Навагрудак|Наваградка]] і да вясны вярнуліся ў свае межы. Да наступнай ваеннай кампаніі ВКЛ, акрамя ўласнай земскай службы, наняло за свае грошы 5 тыс. жаўнераў у [[Польшча|Польшчы]] і адтуль жа атрымала дапамогу — 1 тыс. конніцы і 500 чалавек пяхоты. Кароннае войска злучылася з паспалітым рушэннем ВКЛ у канцы мая [[1535]] пад [[Рэчыца]]й. У ліпені ўсе сілы рушылі ў [[Северская зямля|Северскую зямлю]], [[16 ліпеня]] яны занялі [[Гомель]], жыхары якога самі адкрылі вароты, пазней — Почап і Радагошч, [[29 жніўня]] пасля [[Аблога Старадуба, (1535)|месячнай аблогі]] быў узяты адзін з галоўных гарадоў Северскай зямлі — Старадуб. У чэрвені [[1535]] маскоўскія войскі зноў уварваліся на Беларусь. Адна іх групоўка вяла ваенныя дзеянні на Полаччыне, другая — на Мсціслаўшчыне, дзе спаліла [[Крычаў]], [[Дуброўна|Дуброўну]], [[Орша|Оршу]]. Каб звесці на нішто дапамогу з Польшчы, пасля падбухторвання маскоўскіх паслоў з поўдня Карону атакаваў валошскі гаспадар. Неўзабаве войска ВКЛ пакінула тэрыторыю Северскай зямлі і вярнулася у свае межы, захаваўшы за сабой толькі Гомель. Так безвынікова скончыўся чарговы год вайны. На полацкай зямлі маскоўскія ваяводы збудавалі новыя [[замак|замкі]] — Завалач і Себеж, на сваёй — Веліж. У канцы зімы [[1536]] невялікія сілы ВКЛ няўдала спрабавалі захапіць Себеж. Летам гэтага ж года маскоўскія войскі вялі ваенныя дзеянні ў Бел. Падняпроўі, але былі разгромлены пад Крычавам. На гэтым ваенныя дзеянні спыніліся.
 
== Перамір'е ==