Варатынскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
выпраўленне перасылак
 
Радок 1:
'''Варатынскае княства''' — феадальная дзяржава ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]]. Цэнтр — г.[[Варатынск]]. Утварылася у выніку драблення [[Навасільскае княства|Навасільскага княства]] ў пачатку [[XV ст.]] на [[Адоеўскае княства|Адоеўскае]], [[Бялёўскае княства|Бялёўскае]] і Варатынскае ўдзельныя княствы. Удзельныя князі па-ранейшаму насілі агульнае радавое прозвішча Навасільскіх. Старэйшы ў родзе князь тытулаваўся навасільскім і адоеўскім. Варатынскія князі вялі барацьбу за старшынство сярод навасільскіх князёў з князямі адоеўскімі. Папераменна займаючы лідзіруючае становішча, варатынскія і адоеўскія князі заключалі дамовы з вялікімі князямі ВКЛ. Вядомы пагадненні [[1442]] г. і [[1483]] г. варатынскіх і [[1459]] г. адоеўскіх. Да канца [[XV ст.]] супрацьстаянне 2 ліній навасільскіх князёў прымае адкрытыя формы і перарасло ў варожасць. [[Варатынск]] ў складзе [[Навасільскае княства|Навасільскага княства]] з канца [[XIV ст.]] знаходзіцца ў залежнасці ад [[ВКЛ]]. Аднак афіцыйна варатынскія прысягнулі [[Вітаўт]]у толькі ў [[1427]] г. у час паездкі апошняга ў раён вярхоў'яў Акі, у [[Вялікае княства Разанскае|Разанскае]] і [[Пронскае княства|Пронскае]] княствы. Варатынскія князі прысутнічалі на Луцкім з'ездзе [[1429]] г. і Віленскім з'ездзе [[1430]] г. У адрозненне ад іншых Вярхоўскіх княстваў, Варатынскае княства захавала адносную самастойнасць, а варатынскія князі Варатынскія не пераўтварыліся ў звычайных вотчыннікаў і захавалі к канцу [[XV ст.]] княжацкія правы. У выніку шматлікіх падараванняў гаспадароў ВКЛ уладанні варатынскіх князёў значна павялічыліся і цягнуліся шырокай паласой уздоўж ракі Акі і яе прытока Угры, ствараючы першую лінію абароны супраць [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікага княства Маскоўскага]]. У [[1487]] г. пачаліся напады маскоўскіх служылых людзей на ўладанні варатынскіх князёў. У [[1489]] г. [[Варатынск]] быў разбураны. Варатынскія князі паступова ([[1487]], [[1489]], [[1492]] гг.) пераходзілі на бок Масквы. У [[1492]]—[[1493]] гг. варатынскія і іншыя вярхоўскія князі ўжо з маскоўскага боку рабілі напады на верхнеокскія гарады ([[Масальск]], [[Сярпейск]], [[Мезецк]] і інш.), што засталіся вернымі вялікаму князю ВКЛ. Па дагавору [[1494]] г. ВКЛ адмовіўся ад правоў на вотчыны варатынскіх князёў. Аднак частка іх ўладанняў (раней падараваных ім) засталася ў складзе ВКЛ ([[Залідаў]], [[Бышкавічы]], [[Апакаў]] і інш.). Пасля [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствамКняствам Літоўскім, 1500-1503(1500—1503)|вайны 1500—1503]] гг. уся тэрыторыя [[Вярхоўскія княствы|Вярхоўскіх княстваў]] увайшла ў склад Расійскай дзяржавы. Галоўным абавязкам варатынскіх князёў стала абарона раёна верхняй Акі ад набегаў крымскіх татар. Удзел Варатынскіх канчаткова скасаваны ў [[1562]] г. пры цару [[Іван IV Грозны|Іване IV]].
 
== Літаратура ==