Праект GNU: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др спасылкі, афармленне
 
Радок 9:
|сайт = [http://www.gnu.org/ gnu.org]
}}
'''Праект GNU'''  — гэта масавы супольны праект па стварэнні [[Свабоднае праграмнае забеспячэнне|свабоднага праграмнага забеспячэння]], анансаваны ў 1983 годзе [[Рычард Мэцью Столман|Рычардам Столманам]]. Тым самым быў дадзены пачатак [[Аперацыйная сістэма|аперацыйнай сістэме]] [[GNU]], распрацоўка праграмнага забеспячэння для якой пачалася ў студзені 1984 года. GNU  — гэта рэкурсіўны акронім, які азначае "«GNU is Not Unix"» ('''Г'''НУ - — гэта '''Н'''е '''Ю'''нікс).
 
Галоўная мэта праекта  — распрацаваць самае неабходнае праграмнае забеспячэнне, якое дазволіла б выкарыстоўваць камп’ютар, не ўжываючы несвабодныя праграмы наогул. Каб дасягнуць гэтага, Праект GNU распачаў працу над аперацыйнай сістэмай, названай GNU. Мэта стварэння свабоднай аперацыйнай сістэмы была дасягнутая ў [[1992]] годзе, калі апошняя адсутная на той момант частка сістэмы, [[Ядро, інфарматыка|ядро]], была запоўнена з дапамогай [[Unix]]-падобнага ядра [[Linux]] (пасля выдання згодна з [[ЛіцэнзіяGNU General Public GPLLicense|ліцэнзіяй GPL]]), распрацаванага фінскім студэнтам [[Лінус Торвальдс|Лінусам Торвальдсам]].
 
== Філасофія і дзейнасць ==
Большасць таго, што ствараецца ў межах праекта ГНУ, мае тэхнічную прыроду. Але ж праект быў заснаваны як сацыяльная, этычная і палітычная ініцыятыва. Побач са стварэннем праграмнага забеспячэння і выданнем [[ПраграмнаеЛіцэнзія ліцэнзіяваннена праграмнае забеспячэнне|ліцэнзій]], Праект ГНУ апублікаваў вялікую колькасць філасофскіх прац, большасць якіх  — аўтарства Рычарда Столмана.
 
== Распрацоўка праграмнага забеспячэння ==
Радок 26:
 
==== GNOME ====
Першы прыклад стратэгічнага праекта  — асяроддзе GNOME. Намаганні па яго распрацоўцы былі распачаты Праектам ГНУ з-за таго, што іншае асяроддзе, [[KDE]], пачало набіраць папулярнасць, але патрабавала ад карыстальнікаў усталявання пэўнага прапрыетарнага праграмнага забеспячэння. Каб пазбегнуць таго, што людзі будуць вымушаныя ўсталёўваць прапрыетарнае ПЗ, Праект ГНУ пачынае адразу два праекты. Першы з іх  — Harmony toolkit. Гэта была спроба распрацаваць свабодную замену прапрыетарнаму праграмнаму забеспячэнню, ад якога залежыць KDE.<!--Калі б гэты праект дасягнуў мэты, праблема з KDE знікла б.--> Другі праект  — GNOME, прызначаны быць заменай KDE, што не мела б ніякіх залежнасцей ад прапрыетарнага ПЗ. Праект Harmony не зрабіў значнага зруху, але GNOME развіваецца вельмі добра. Тым часам, прапрыетарны кампанент, ад якога залежыць KDE, [[Qt]], быў выдадзены як свабоднае праграмнае забеспячэнне.
 
==== Gnash ====
Другі прыклад  — [[Gnash]]. Гэта праграма для прайгравання анімацыі, што распаўсюджваецца ў фармаце Adobe Flash. Яе распрацоўка пазначаная як прыярытэтны праект у межах ГНУ з-за таго, што было заўважана, што многія людзі, карыстаючыся свабоднай аперацыйнай сістэмай і ўжываючы свабодны вэб-браўзер, усталёўваюць дадаткова прапрыетарны плагін ад Adobe.
 
== Сеціўная пляцоўка ==
Сеціўная пляцоўка Праекта ГНУ перакладзеная добраахвотнікамі на значную колькасць моў. Некаторыя старонкі былі перакладзены на 41 мову. Першыя некалькі гадоў сеціўная пляцоўка знаходзілася па адрасе gnu.ai.mit.edu, да таго, як у 1998  г. атрымала адрас www.gnu.org.
 
== Спасылкі ==