Вясковая гміна гарадскога фінансавага кіравання: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
выпраўленне перасылак
 
Радок 1:
'''Вясковая гміна гарадскога фінансавага кіравання''' ({{lang-pl|gmina wiejska o miejskich uprawnieniach finansowych}} або {{lang-pl2|gmina wiejska o charakterze miejskim}}) — тып адміністрацыйнай адзінкі, якая функцыянавала ў час [[Польская Рэспубліка, (1918—1939)|міжваеннай Польскай Рэспублікі]] з [[1923]] да [[1939]] года.
 
Новая катэгорыя [[вясковая гміна|вясковых гмінаў]] была ўведзена «Законам ад 11 жніўня 1923 года аб часовым рэгуляванні муніцыпальных фінансаў» ({{lang-pl|Ustawą z dnia 11 sierpnia 1923 roku o tymczasowem uregulowaniu finansów komunalnych}})<ref>[http://isap.sejm.gov.pl/DetailsServlet?id=WDU19230940747 Dz. U. z 1923 r. Nr 94, poz. 747] (art. 72)</ref>. Гэтыя гміны не адносіліся да гарадоў, а іх насельніцтва не лічылася гарадскім у дэмаграфічнай статыстыцы. Таксама закон уводзіў «[[гарадская гміна|гарадскія гміны]] вясковага фінансавага кіравання» ({{lang-pl|gminy miejskie o wiejskich uprawnieniach finansowych}}), але на практыцы яны не выкарыстоўваліся<ref name="mielcarek">Adam Janusz Mielcarek: Podziały terytorialno — administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2008.</ref>.
Радок 5:
Наданне вясковым гмінам гарадскога кіравання мела значэнне для [[урбанізацыя|ўрбанізацыі]] міжваеннай Польшчы, напрыклад, частка тых населеных пунктаў пазней атрымала статус [[горад]]а (прыблізна траціна населеных пунктаў)<ref name="mielcarek"/>.
 
Агулам існавалі 70 вясковых гмінаў гарадскога фінансавага кіравання. 57 з іх з'явіліся ў 1924—1931 гадах (з якіх 24 гміны — ў [[Сілезскае ваяводства, (1920—1939)|Сілезскім ваяводстве]] ў 1924 годзе), 9 гмінаў у 1932—1934 гадах (з якіх 7 гмінаў — у Сілезскім ваяводстве)<ref name="zamio">Podziały Zmiany administracyjne miast i osiedli 1918—1963. Warszawa: 1964. (s. 191, 229—231)</ref> а таксама 4 гміны ў 1935—1939 гадах. Варта адзначыць, што фінансавае кіраванне звычайна тычылася гмін, якія ўтваралі адзін населены пункт. На абшарах тэрыторый, якія пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітай]] належалі да [[Прусія|Прусіі]] і [[Аўстрыя|Аўстрыі]], да 1934 года («сцалянёвай» рэформы<ref>[http://isap.sejm.gov.pl/DetailsServlet?id=WDU19330350294 Dz. U. z 1933 r. Nr 35, poz. 294]</ref>) існавалі толькі адзіночныя вясковыя гміны, у той жа час, калі на тэрыторыі былога [[Царства Польскае|Царства Польскага]] фінансавага кіравання часта складаліся выключна з аднаго населенага пункта.
 
{{Зноскі}}