Гарчыца: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, дапаўненне
выпраўленне перасылак
 
Радок 3:
'''Гарчыца''' (таксама '''муштарда''') — адзін з найбольш папулярных сталовых [[соус]]аў да розных [[мяса|мясных]] і [[рыба|рыбных]] страў і закусак у кухні многіх народаў. Выкарыстоўваецца таксама для прыгатавання іншых соусаў і заправак. Гарчыца надае стравам востры смак і выклікае падвышанае вылучэнне [[страўнікавы сок|страўнікавага соку]], паляпшаючы [[страваванне]].
 
У залежнасці ад рэцэптуры ў яе склад могуць уваходзіць расцёртае ў парашок насенне гарчыцы белай, сумесь розных [[Смакавыя дабаўкі|спецый]] (молаты [[чорны перац]], чабор, [[гваздзік,Гваздзік (прыправа)|гваздзік]], каляндра, [[чырвоны перац]], [[карыца]], [[маяран]]), соль, [[цукар]], [[хрэн]], [[воцат]] і інш.
 
Склад гарчыцы залежыць ад таго, у якім рэгіёне яна вырабляецца. У залежнасці ад гэтага яе смак бывае вострым і нават пякучым, калючым, моцным ці слабым, злёгку салодкім і пікантным, а колер — белым, жоўтым, карычневым, зялёным і нават чорным. Існуюць вельмі значныя адрозненні паміж смакам гарчыцы англійскай, галандскай, французскай, нямецкай, чэшскай і г.д. Тыповай краінай, у якой гарчыца мае мноства варыянтаў прыгатавання, з’яўляецца [[Францыя]], дзе вырабляецца звыш 100 яе гатункаў (гарчыца з [[эстрагон]]ам, цытрынавая, вінная і інш.).