Гаспітальеры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
выпраўленне перасылак
 
Радок 6:
У [[1291]] ордэн быў выцеснены туркамі з Іерусаліма, але захапіў астравы [[Кіпр]] і [[Востраў Родас|Родас]], дзе і замацаваўся. У [[1530]] атрымаў у падарунак ад рымскага імператара востраў [[Востраў Мальта|Мальту]] (адтуль і сённяшняя назва), яго рыцары-крыжакі абаранялі [[Міжземнае мора]] ад турак.
 
У час [[Вялікая французская рэвалюцыя|Вялікай Французскай рэвалюцыі]] мальтыйцы страцілі свой асяродак — Мальту. Спачатку востраў захапіў [[Напалеон]], потым англічане. Гэтым скарыстаўся расійскі імператар [[Павел I, (імператар расійскі)|Павел І]]. Ён запрасіў рыцараў у [[Расійская імперыя|Расію]] і заключыў з імі саюз супраць турак і французаў.
 
На сённяшні час ордэн месціца ў [[Рым]]е.
 
Мальтыйскі Ордэн устанавіў дыпламатычныя дачыненні з больш як 100 краінамі свету і мае сваіх прадстаўнікоў у [[Сусветная арганізацыя аховы здароўя|Сусветнай арганізацыі аховы здароўя]] і [[Савет Еўропы|Савеце Еўропы]]. З [[1994]] года мае статус сталага наглядальніка ў [[Арганізацыя Аб'яднаныхАб’яднаных Нацый|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў]]<ref>Аліна Грышкевіч. [http://news.belta.by/by/print?id=188155 Мальтыйскі Ордэн аказаў Беларусі дапамогу ў мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС на больш як 7 млн еўра]// [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]. [[30 лістапада]] [[2007]]</ref>.
 
[[4 красавіка]] [[2008]] года князем і вялікім магістрам Ордэна абралі [[Мэцью Фестынг]]а<ref name="Фестынг"/>.
 
=== Дачыненні з Беларуссю ===
Пра ўсюдыіснасць і ўплывовасць гэтай арганізацыі сведчыць той факт, што камандорства ордэна гаспітальераў больш за два з паловай стагоддзі існавала ў [[Беларусь|Беларусі]]. Яго заснаваў з дазволу вялікага магістра мальтыйцаў нясвіжскі князь [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка]] ў сваім мястэчку [[Вёска Сталавічы|Сталовічы]]<ref>Беларускі гістарычны агляд.</ref>, а пазнаёміўся з ордэнам пад час падарожжа ў [[Італія|Італію]]. У [[1639]] для ордэна быў пабудаваны касцёл, а потым кляштар. Тут згодна са статутам гаспітальераў, дзейнічаў шпіталь для бедных. Сталовіцкае камандорства існавала да [[1868]]. Сёння Мальтыйскі ордэн неаднаразова прывозіў на Беларусь гуманітарную дапамогу ў асноўным лекі, паспрыяў у будаўніцтве новай бальніцы ў [[Горад Жалудок|Жалудку]], а таксама пасябраваў з мінскім Домам сяброўства.
 
[[10 красавіка]] [[2008]] года паслом Беларусі пры Ордэне па сумяшчальніцтве прызначаны [[Сяргей Алейнік]]<ref>[http://www.president.gov.by/by/press56356.print.html Сяргей Алейнік назначаны паслом Беларусі пры Святым Прастоле і Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў]// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. [[11 красавіка]] [[2008]]</ref>.
 
== Гл. таксама ==
* [[Аблога Мальты (1565)|Аблога Мальты, 1565]]
* [[Аблога Родаса (1522)|Аблога Родаса, 1522]]
* [[Аблога Родаса (1480)|Аблога Родаса, 1480]]
 
{{зноскі}}