Геб: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
выпраўленне перасылак
 
Радок 6:
 
== Паходжанне і асноўны міф ==
Сын бога паветра [[Шу, міфалогія|Шу]] і багіні вільгаці [[Тэфнут]], брат і муж [[Нут, міфалогія|Нут]] (багіні неба) і бацька [[Асірыс]]а, [[Ісіда, міфалогія|Ісіды]], [[Сет, (міфалогія)|Сета]] і [[Нефтыда|Нефтыды]]. Быў богам Зямлі ці Зямным узгоркам. Касмаганічныя міфы апісвалі яго ў вечнай сувязі з багіняй неба Нут. Яны вельмі кахалі адзін аднаго і таму з’явіліся на свет у моцных абдымках. Але ён спрачаўся са сваёй жонкай, бо яна заўсёды паядала сваіх дзяцей ([[зоркі]]), а потым зноў нараджала іх. Сонечны бог [[Ра]] загадаў богу паветра Шу развесці Геба з жонкай — калі яны не могуць жыць разам, то хай жывуць асобна. Богу Шу нічога не заставалася, як выканаць загад уладара. Праз яго магічную замову ва ўсім свеце паднялася тытанічная навальніца. Як ні супраціўляліся Нут і Геб, навальніца разарвала іх абдымкі. У моры падняліся астравы і вялікія мацерыкі, падняліся горы, з’явіліся рэкі. З таго часу неба і зямля жылі асобна. У егіпецкай дыядзе «неба-зямля» палавое увасабленне супрацьлеглае звычайнаму — у большасці іншых народаў зямля была жаночым боствам, а неба — мужчынскім.
 
У міфе пра спрэчку Гора з Сэтам за права на сталец бога Асірыса Геб узначальвае суддзяў. У 125-й главе [[Кніга мёртвых, Егіпет|«Кнігі мёртвых»]] Геб удзельнічае ў судзе Асірыса над памерлымі. Лічылася, што некалі [[Гор,Хор міфалогія(бажаство)|Гор]] жыў сярод людзей і кіраваў Егіптам. Потым сталец перайшоў да Асірыса, затым — да Геба, а пераемнікамі Геба былі ўжо людзі-[[фараон]]ы. Таму лічылася, што ўлада фараона паходзіць ад Геба. Геб выяўляўся [[Егіпецкае пісьмо|іерогліфам]]-качкай, таму яго дачку Ісіду часам называлі «яйкам качкі». Тытул Геба — «князь князёў» (рыпаты).
 
== Прызначэнне ==