Дацкая Эстляндыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 15 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q625396 (translate me)
выпраўленне перасылак
 
Радок 1:
[[Выява:Medieval Livonia 1260.svg|thumb|200px|справа|Сярэднявечная Лівонія з Герцагствам Эстляндыя ў паўночнай частцы]]
'''Ге́рцагства Эстля́ндыя''' ({{lang-da|Hertugdømmet Estland}}, {{lang-la|Ducatus Estonie}}) або «'''Дацкая Эстляндыя'''» — валоданне каралеўства [[Данія]], якое існавала 127 гадоў з [[1219]] па [[1346]] гады са сталіцай у [[Талін|Рэвелі]], якое атрымала сваю назву менавіта ў гэты перыяд. Да таго часу горад быў вядомы пад рускай назвай Калыванаў і з'яўляўся перавалачным пунктам на гандлёвым шляху рускіх купцоў. Каланізацыю [[Прыбалтыка|Прыбалтыкі]] здзяйснялі ў асноўным нямецкія найміты з [[Вестфалія|Вестфаліі]]. Крызіс дацкай манархіі ў [[1346]] годзе і смута ў Даніі сярэдзіны [[XIV стагоддзе|XIV стагоддзя]] пагоршыліся [[Паўстанне Юр'евайЮр’евай ночы|сялянскай вайной 1343—1345 гадоў]], калі эстонскія сяляне пры дапамозе [[Пскоў|пскавічоў]] падняліся на барацьбу з дацка-нямецкімі феадаламі.
 
З-за таго, што дацкая ўлада была нетрывалай у сілу адноснай аддаленасці Даніі і яе невялікага дэмаграфічнага патэнцыялу, пад ціскам нямецкіх рыцараў дацкія тэрыторыі ў [[Эстляндыя|Эстляндыі]] былі прададзены ў [[1346]]—[[1561]] гадах [[Лівонскі Ордэн|Лівонскаму Ордэну]]. Пасля сваёй працяглай адсутнасці ў Прыбалтыцы, у [[1559]]—[[1645]] гадах датчане здолелі вярнуць пад свой кантроль астравы [[Востраў Саарэмаа|Саарэмаа]] і [[Муху]], а таксама [[Курляндскае епіскапства]] з цэнтрам у [[Пільтэнэ]] на паўночным захадзе сучаснай [[Латвія|Латвіі]]. Але ўжо ў [[1645]] годзе ўсе дацкія землі захапіла [[Швецыя]]. У ходзе [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]] [[1700]]—[[1721]] гадоў [[Расійская імперыя|Расія]] авалодала ўсімі землямі ў Прыбалтыцы.