Дзмітрый Васілевіч Цябут: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 84:
Скончыў [[Аршанскі настаўніцкі інстытут]] ([[1939]]), курсы перападрыхтоўкі пры ЦК КПСС (1955—1956), вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (завочна, у 1962).
 
Працоўную дзейнасць пачаў у верасні [[1932]] года настаўнікам [[Вёска Малое Сітна|Маласітнянскай]] няпоўнай сярэдняй школы, з [[1934]] па [[1936]] гады працаваў настаўнікам [[Вёска Шпакоўшчына, (Полацкі раён)|Шпакоўшчынскай]] няпоўнай сярэдняй школы Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
 
У жніўні 1936 года прызначаецца загадчыкам Ветрынскага аддзела народнай адукацыі, дзе працаваў да [[1940]] года. У студзені 1940 года прызначаецца намеснікам загадчыка аддзела кадраў Ветрынскага райкама КПБ, дзе і працаваў да студзеня [[1941]] года. У студзені 1941 года абраны старшынёй Выканкама Ветрынскага раённага Савета народных дэпутатаў, дзе працаваў да чэрвеня 1941 года.
 
У жніўні 1941 года добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. Да красавіка 1942 года ваяваў у частках 48-й стралковай брыгады на пасадзе палітрука роты. У красавіку 1942 г. па рашэнні ЦК ВКП (б) быў адкліканы з войска і накіраваны на падпольную работу на часова акупаваную тэрыторыю ў [[Ветрынскі раён]], дзе працаваў сакратаром падпольнага райкама [[Камуністычная партыя Беларусі, (1918)|КПБ]] і камандаваў [[Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Дз. В. Цябут)|партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава]].
 
Пасля вызвалення тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з чэрвеня [[1944]] года па студзень [[1950]] года працаваў першым сакратаром Ветрынскага райкама КПБ. У перыяд з 1950 па [[1954]] гады працаваў другім, а затым першым сакратаром [[Полацкая вобласць|Полацкага]] абкама КПБ.