Другая Чэхаславацкая рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
выпраўленне перасылак
 
Радок 44:
 
== Гісторыя ==
[[30 верасня]] [[1938]] года было падпісана [[Мюнхенскае пагадненне 1938 года|Мюнхенскае пагадненне]], паводле якога нацысцкай Германіі перадавалася [[Судэцкая вобласць]], дзе пражывала нямецкая нацыянальная меншасць ([[судэцкія немцы]]). Акрамя таго, Чэхаславакія [[1 кастрычніка]] [[1938]] года пазбавілася {{нп3|Заольззе|Заольззя|ru|Заользье}}, дзе пражывала польскае насельніцтва, акупаванага [[Польская Рэспубліка, (1918—1939)|Польскай Рэспублікай]]. У лістападзе Венгрыя паводле рашэння [[Першы Венскі арбітраж|Першага Венскага арбітражу]] акупавала [[Паўднёвая Славакія|Паўднёвую Славакію]] і поўдзень [[Карпацкая Русь|Карпацкай Русі]] з [[Ужгарад]]ам і [[Мукачава]], дзе пражывала венгерская меншасць.
 
Такім чынам, Мюнхенскае пагадненне разбурыла сістэму бяспекі, гарантаваную Чэхаславакіі ў [[Францыя|Францыі]], адбылася адмова ад дапамогі Францыі і [[СССР|Савецкага Саюза]] ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, падаў у адстаўку прэзідэнт [[Эдвард Бенеш]]. Яго змяніў [[Эміль Гаха]], да таго часу старшыня Вярхоўнага адміністрацыйнага суда Чэхаславакіі, які прыняўся праводзіць прагерманскую палітыку супакаення. Пасля страты ўмацаванняў у Судэцкай вобласці краіна засталася безабароннай супраць Трэцяга рэйха, хоць мела значныя запасы [[ваенная тэхніка|ваеннай тэхнікі]] і заводы [[абаронная прамысловасць|абароннай прамысловасці]]. Спроба перапрадаць абсталяванне Польшчы і балканскім краінам была заблакавана Трэцім рэйхам. Новы чэшскі ўрад, які ўзначаліў прэм’ер-міністр [[Рудальф Беран]], пачаў капіраваць мадэль [[італьянскі фашызм|італьянскага фашызму]], стварыў [[Партыя нацыянальнага адзінства|Партыю нацыянальнага адзінства]] (Strana národní jednoty) і ўвёў [[цэнзура|цэнзуру]]. Дзейнасць [[Камуністычная партыя Чэхаславакіі|Камуністычнай партыі Чэхаславакіі]] і [[Камінтэрн]]а былі забаронены. Урад Другой рэспублікі ў пачатку нямецкай акупацыі абмежаваў правы грамадзян шляхам увядзення [[антысемітызм|антысеміцкіх]] расавых законаў, а ўказам ад [[2 сакавіка]] [[1939]] года быў створаны {{нп3|Леты, канцлагер|канцлагер для цыган у Летах|cs|Koncentrační tábor Lety}}.
Радок 52:
[[15 сакавіка]] [[1939]] года [[Гітлер]] падчас візіту ў [[Берлін]] прэзідэнта Чэхаславацкай рэспублікі Эміля Гахі прымусіў яго прызнаць стварэнне [[Пратэктарат Багеміі і Маравіі|Пратэктарата Багеміі і Маравія]] і акупацыю краіны [[вермахт]]ам. Пратэктарам быў прызначаны [[Канстанцін фон Нейрат]]. Узбраенне і ваенны патэнцыял чэшскай арміі былі перададзены Трэцяму рэйху, а ў маі [[1939]] года [[золата]] Чэхаславакіі, размешчанае на банкаўскім дэпазіце ў банках [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], было па просьбе ўрада пратэктарата перададзена ў [[Прага|Прагу]] і пасля апынулася ў руках Трэцяга рэйха.
 
Славакія была, у сваю чаргу, вымушана падпарадкоўваць сваю знешнюю палітыку Трэцяму Рэйху і дазволіла ўвесці падраздзяленні вермахта на сваю тэрыторыю (даліна [[рака Ваг|ракі Ваг]]), а таксама браць удзел у [[вераснёвая кампанія, 1939|вераснёвай кампаніі]] на баку Трэцяга рэйха супраць [[Польская Рэспубліка, (1918—1939)|Польшчы]].
 
== Бібліяграфія ==