Ліцвіны Севершчыны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Упершыню ў навуковы ўжытак тэрмін літвіны адносна беларускамоўных жыхароў Чарнігаўшчыны ўвёў у канцы [[18 ст.]] [[Апанас Шафонскі]]. П. Білецкі-Насенка у сваім "Слоўніку украінскай мовы" ([[1843]]) пісаў: ''«Литвин. Житель и подданый Вел[икого] Княж[ества] Литвы. Полтавские малороссияне называют литвинами всех жителей задесенских, говорящих белорусским "наречием"»''.
 
У [[19 ст.]] працы прысвечаныя беларусам-літвінам выдалі [[Г. Есімантоўскі]] і [[С. Максімаў]], на пачатку [[20 ст.]] — [[А. Рубец]]. Адным з галоўных даследчыкаў літвінаў з'яўляецца [[Марыя Мікалаеўна Косіч|Марыя Косіч]]. У [[1901]] годзе ў часопісе "Живая старина" друкуецца яе манаграфія "Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни", якая ў [[1902]] годзе выйшла асобным выданнем. У савецкі час беларусаў-літвінаў вывучалі прафесар [[П. Растаргуеў]] і вядомы беларускі этнограф [[Аляксандр Сержпутоўскі]].
 
Самі сябе літвіны называлі "рускімі" і "казакамі". Літвіны ўсведамлялі сваё адрозненне ад вялікарускага насельніцтва ("маскалі", "кацапы" — у іхняй мове). Этнонім "[[беларусы]]" літвінамі не ўжываўся, бо на Чарнігаўшчыне ў канцы 19 – пачатку 20 ст. не было элітарнага беларускага нацыянальнага руху. Літвіны адрозніваліся ад суседняга вялікарускага і украінскага насельніцтва этнічнымі рысамі адзення (белыя даматканыя світкі, жаночы галаўны ўбор [[намітка]], мужчынскі — [[магерка]]), абрадамі і мовай (вельмі блізкая да гаворак Усходняй Гомельшчыны). Моўныя асаблівасці ў сельскай мясцовасці, з-за замкнёнасці сельскага жыцця ў мінулым і аддаленасці ад вялікіх адміністратыўна-палітычных і прамысловых цэнтраў у новы час, захоўваюцца па сённяшні дзень.