Загадка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: дапаўненне
выпраўленне перасылак
Радок 1:
'''Зага́дка''' — фальклорная мініяцюра, якая ў форме пытання падае іншасказальнае вобразнае апісанне пэўных прадметаў ці з’яў. Іншасказальнасць у загадцы звычайна ствараецца з дапамогай розных [[Троп, літаратуразнаўства|тропаў]]: [[метафара|метафар]], [[увасабленне|увасабленняў]], [[метанімія|метанімій]], [[алегорыя|алегорый]], [[параўнанне,Параўнанне (літаратуразнаўства)|параўнанняў]] і інш. (Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма. — Яйка; Кругленькае, чорненькае, да неба дакінеш. — Вока). Загадкі развіваюць назіральнасць,
лагічнае мысленне, вобразнае ўяўленне, кемлівасць чалавека, вучаць яго разумець паэтычнае іншасказанне. Як слушна падкрэслівае аўтар кнігі «Паэтыка беларускіх загадак» [[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіч]], загадка «ёсць паэтычны вобраз, можна сказаць — паэзія ў „чыстым“ выглядзе, адзін з яе важнейшых першаэлементаў, без чаго яна перастае быць сама сабою, перастае быць мастацтвам». У народных загадках увасоблены шырокі і арыгінальны погляд народа на прыроду, грамадства, навакольны свет. Што да формы, то карыстаюцца яны як празаічнай, так і вершаванай мовай, вершам белым і рыфмаваным. Па ўзоры народных некаторыя паэты (В. Жуковіч, М. Чарняўскі і
інш.) пішуць літаратурныя загадкі