Заходняя Фракія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 5:
Заходняя Фракія з'яўляецца часткай больш вялікай вобласці на паўднёвым усходзе Балкан (гл. [[Фракія]]).
 
Заходняя Фракія знаходзіцца ў Грэцыі паміж ракой [[Рака Места|Места]] (грэч. Нестас) на захадзе, ракой [[Рака Марыца|Марыцай]] на ўсходзе. На поўначы вобласць акружаюць горы [[Радопы]]. Цяпер да Заходняй Фракіі належаць тры адміністрацыйных акругі ([[Ном, Грэцыя|нома]]) Грэчаскай Рэспублікі: [[Эўрас]], [[Ксанці, ном|Ксанці]] і [[Радопі, ном|Радопі]]. Заходняя мяжа нома Ксанці звычайна прымаецца за заходнюю мяжу Заходняй Фракіі. Да Заходняй Фракіі таксама адносіцца востраў [[Самафракія]], ў Эгейскім моры, які з'яўляецца часткай нома Эўрас. Прыблізная плошча Заходняй Фракіі - 8578 [[квадратны кіламетр|кm²]]. Буйнейшы горад вобласці - [[Горад Камаціні|Камаціні]] (па-балгарску вядомы таксама як ''Гюмюрджына'') з насельніцтвам ад 63 774 чалавек (згодна з перапісам 2001 года).
 
== Гісторыя ==
Радок 26:
У канцы XIX - пач. XX стст., Заходняя Фракія стала аб'ектам дамаганняў з боку незалежных Балгарыі і Грэцыі (Гл. [[Вялікая ідэя Венізэласа]] і [[Энозіс]]). У выніку Балканскіх войн 1912-1920 гг. саюзнікі дамагліся значных поспехаў у барацьбе з Турцыяй, хаця ў Заходняй Фракіі іх дзеянні сутыкнуліся с моцным супраціўленнем мусульманскага насельніцтва, якое падняло мяцеж. У выніку ўтварылася [[Гюмюрджынская рэспубліка]] плошчай 4 578 кm², праіснаваўшая з [[31 жніўня]] па [[25 кастрычніка]] [[1913]] года, з цэнтрам у горадзе [[Горад Камоцін|Камоцін]] ([[Грэцыя]]). Мясцовыя мусульмане імкнуліся зноў увайсці ў склад Турцыі.
 
У 1922 годзе, пасля паражэння Грэцыі ў [[Другая грэка-турэцкая вайна 1919-1922|вайне з Турэцкай рэспублікай]], Заходняя Фракія, тым не менш, была адзінай тэрыторыяй, якую аддалі Грэцыі. [[Усходняя Фракія]] і горад Канстанцінопаль ([[Горад Стамбул|Стамбул]]) былі канчаткова пераданыя Турцыі. Усё грэчаскае насельніцтва Усходняй Фракіі (за выключэннем Стамбула) было вымушана перасяліцца за раку [[Рака Марыца|Марыца]] ([[Грэка-турэцкі абмен насельніцтвам]]). У той жа час, заходнія дзяржавы дазволілі заходнефракійскім мусульманам (86000 чалавек) застацца ў месцах свайго традыцыйнага пражывання. Частка грэка-праваслаўнага насельніцтва ў рэгіёне ўзрасла з 17% да 67%, а мусульманскага паменшылася да 29%.
 
== Гл.таксама ==