Зялёны Луг (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыя з дапамогай AWB
выпраўленне перасылак
 
Радок 1:
{{значэнні|Зялёны Луг}}
 
'''Зялёны Луг''' — [[Раёны Мінска|жылы раён у Мінску]]. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада побач з хваёвымі масівамі, уздоўж [[Сляпянская водная сістэма|Сляпянскага канала]], абапал [[Лагойскі тракт (Мінск)|Лагойскага тракта]]. Атрымаў назву паводле [[Зялёны Луг (вёска, Мінск)|аднайменнай вёскі]]. Каля 100 тысяч жыхароў. Вылучаецца дасканалай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, функцыянальна-планіровачным і тэхналагічным вырашэннем, добрай архітэктурна-мастацкай якасцю забудовы, высокім узроўнем добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі. Забудоўваецца з [[1962]] года, аўтарскі калектыў: архітэктары [[С. Богін]], [[А. Воўк]], [[Ю. Грыгор'еўГрыгор’еў]], [[І. Грышчынскі]], [[Л. Кліцунова]], [[П. Кракалёў]], [[H. Краўкова]], [[Э. Левіна]], [[С. Мусінскі]], [[I. Сітнікава]], [[Л. Сакалова]], [[А. Шалякін]]. Складаецца з 7 [[мікрараён]]аў. Адзіны жылы раён горада, размешчаны ў двух адміністрацыйных раёнах — [[Савецкі раён (Мінск)|Савецкім]] і [[Першамайскі раён (Мінск)|Першамайскім]].
 
== Архітэктура ==
Радок 13:
На свабоднай тэрыторыі, прылеглай да вуліц Каліноўскага, Кальцова, Сядых і Шырокай, размясціліся мікрараёны Зялёны Луг 1, 2 і 3 — адны з першых мікрараёнаў Мінска. Забудаваны пераважна 5-павярховымі дамамі. Уздоўж Лагойскага тракта і вуліцы Каліноўскага рытмічна пастаўлены індывідуальна запраектаваныя 9-павярховыя дамы, іх дапаўняюць дамы вежавага тыпу ўнутры мікрараёнаў.
 
Мікрараёны 4 і 5 (забудоўваліся ў [[1980-я]]) размешчаны ўздоўж [[Сляпянская водная сістэма|Сляпянскай водна-паркавай сістэмы]] на 2 тэрасах: на ніжняй ([[Вуліца Каліноўскага, (Мінск)|вуліцы Каліноўскага]], [[Вуліца Сядых (Мінск)|Сядых]]) пастаўлена група інтэрнатаў кропкавага тыпу з блокамі абслугоўвання, на верхняй (Лагойскі тракт, [[вуліца Цікоцкага (Мінск)|вуліцы Цікоцкага]], [[вуліцаВуліца Карбышава, (Мінск)|Карбышава]]) — жылыя дамы складанай канфігурацыі, планы якіх адпавядаюць пластыцы [[рэльеф]]у. Новыя мікрараёны адрозніваюцца ад раней пабудаваных больш буйным маштабам забудовы; у кампазіцыі дваровай прасторы вялікую ролю адыгрывае раскрыццё ўнутранай прасторы ў навакольнае асяроддзе. Пры забудове Зялёнага Луга-5 былі прымененыя каскадныя жылыя дамы пераменнай паверхавасці, размешчаныя ўпоперак гарызанталяў. Нарастанне паверхавасці дамоў у бок павышэння рэльефу падкрэслівала і выяўляла
 
Працягам забудовы жылога раёна за Лагойскі тракт ([[вуліцаВуліца Мірашнічэнкі, (Мінск)|вуліца Мірашнічэнкі]], [[МКАД (Мінск)|МКАД]]) з'яўляюцца мікрараёны 6 і 7. Праекціроўшчыкамі добра выкарыстаны маляўнічы рэльеф для пастаноўкі ўздоўж гарызанталей працяглых крывалінейных у плане 9-павярховых дамоў, якія кантрастуюць з дамамі вежавага тыпу. Эфект узмацняецца таксама і іх каляровым вырашэннем.
 
== Спасылкі ==