Караль Эмерыкавіч Чапскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 27:
 
== Біяграфія ==
Належаў да каталіцкага графскага роду [[род ЧапскіхЧапскія|Гутэн-Чапскіх]]. Быў сынам графа [[Эмерык Чапскі (1828)|Эмерыка Карлавіча Гутэн-Чапскага]] і яго жонкі баранэсы Елізаветы-Караліны-Ганны [[Меендорф|фон Меендорф]] (1833—1916). Яго поўнае імя, дадзенае пры хросце, было граф Караль-Ян-Аляксандр Эмерыкавіч-Захарыяшавіч-Мікалаевіч-Севярынавіч Гутэн-Чапскі.
 
Вучыўся ў Нямецкай гімназіі Санкт-Анэн-Шуле ў Санкт-Пецярбургу. У [[1882]] скончыў [[Дэрпцкі ўніверсітэт|Дэрпцкі (Тартускі) універсітэт]] са ступенню кандыдата палітэканоміі і статыстыкі. Пасля завяршэння вучобы вярнуўся ў Станькава, каб кіраваць гаспадаркай бацькі.
 
Ажаніўся з графіняй Марыяй-Леанцінай [[Род ПуслоўскіхПуслоўскія|Пуслоўскай]] (1870—1965), прадстаўніцай вельмі заможнага і ўплывовага ў ХІХ ст. у Літве і Беларусі каталіцкага роду графаў [[Род ПуслоўскіхПуслоўскія|Пуслоўскіх]], які адносіўся да заможнай арыстакратычнай эліты як Беларусі і Літвы, так і ўсёй [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
Уваходзіў у лік самых багатых мінчан. Валодаў 10 будынкамі ў горадзе. Па вуліцы Скобелеўскай меўся ўласны сад. У 1897 годзе яго маёмасны цэнз перавышаў 86 тысяч рублёў.
Радок 81:
Па ініцыятыве Караля Чапскага ў Мінску быў створаны цэлы шэраг грамадскіх і дабрачынных арганізацый, у тым ліку Таварыства аматараў спорту (1892), якое выбрала Чапскага на пасаду свайго першага старшыні, Таварыства аховы жанчын (1901), гарадского крэдытнага таварыства (1901). Чапскі шмат увагі надаваў і развіццю сістэмы аховы здароўя і адукацыі гараджан. На тэрыторыі Губернатарскага сада (сучасны Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага) быў пабудаваны комплекс спартыўных збудаванняў, у тым ліку велатрэк, зімовы каток і інш.
 
Караль Чапскі з’яўляўся актыўным членам [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], якое аб’ядноўвала самых уплывовых, заможных і актыўных маянткоўцаў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. У 1894 граф Чапскі пабудаваў у Мінску на вуліцы Захар’еўскай (цяпер [[Праспект Незалежнасці, (Мінск)|праспект Незалежнасці]]) [[Палац Чапскага, (Мінск)|трохпавярховы дом]], які стаў сядзібай [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]].
 
Пасля ўвядзення ў 1896 годзе дзяржаўнай манаполіі на продаж спіртных напояў, стаў адным з заснавальнікаў Мінскага таварыства броварных заводчыкаў, якое збывала спірт па ўсёй Расіі. Сядзіба Таварыства знаходзілася ў доме графа Чапскага на вул. Падгорнай. На заводзе ў Станькаве спірт ачышчаўся халодным спосабам, разліваўся ў бутэлькі і пастаўляўся дзяржаўнаму скарбу<ref name=":0" />.