Кембрыджская ўніверсітэцкая бібліятэка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - {{ізаляваны артыкул}}
выпраўленне перасылак
 
Радок 4:
| Шырыня выявы =
| Подпіс выявы =
| месцазнаходжанне = [[Горад Кембрыдж|Кембрыдж]], {{Сцяг|Вялікабрытанія}}
| заснавана =
| колькасць філіялаў =
Радок 21:
'''Кембрыджская універсітэцкая бібліятэка''' ({{Lang-en|Cambridge University Library}}) — цэнтралізаваная акадэмічная і даследчая бібліятэка [[Кембрыджскі ўніверсітэт|Кембрыджскага ўніверсітэта]], якая складаецца з асноўнай бібліятэкі універсітэта і 15 афіляваных бібліятэк.
 
Кембрыджскі ўніверсітэт валодае 114 бібліятэкамі, найбуйнейшай з якіх з'яўляецца Універсітэцкая бібліятэка, вядомая таксама ўнутры універсітэта як «the UL». Сярод прыблізна 8 мільёнаў адзінак захоўвання ёсць [[Геаграфічная карта|геаграфічныя карты]], [[Нота|ноты]], рукапісы і малюнкі. У адрозненне ад [[Бадліянская бібліятэка|Бадліянскай бібліятэкі]] [[Оксфардскі ўніверсітэт|Оксфарда]] або [[Брытанская бібліятэка|Брытанскай бібліятэкі]] многія кнігі з гэтай бібліятэкі даступныя на адкрытых паліцах. З'яўляючыся адным з пяці атрымальнікаў [[Абавязковы асобнік|абавязковых асобнікаў]], бібліятэка мае права запатрабаваць сабе любую кнігу, выдадзеную ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Ірландыя|Ірландыі]]. Штогод яе фонды папаўняюцца на 120 000 кніг, не лічачы дарэнняў. У дадатку да ўніверсітэцкай і афіляваных бібліятэк, кожны факультэт мае сваю ўласную спецыялізаваную бібліятэку памерам ад 30 000 да 150 000 кніг. Напрыклад, {{Нп3|Гістарычная бібліятэка Сілі|бібліятэка|en|Seeley Historical Library}} гістарычнага факультэта валодае больш чым 100 000 кнігамі. Таксама сваю бібліятэку мае {{Нп3|Спіс каледжаў Кембрыджскага ўніверсітэта|кожны каледж|en|Colleges of the University of Cambridge}}, часткова ў мэтах падрыхтоўкі студэнтаў, часткова як сховішча старажытных кніг і рукапісаў. Так, {{Нп3|Бібліятэка імя Рэна||en|Wren Library, Cambridge}} [[Трыніці-каледж, (Кембрыдж)|Трыніці-каледжа]] валодае больш чым 200 000 кнігамі, выдадзенымі раней 1800 года, а {{Нп3|Бібліятэка імя Паркера, Каледж Цела Хрыстова|Бібліятэка Каледжа Цела Хрыстова|en|Parker Library, Corpus Christi College}} з'яўляецца адным з найбуйнейшых сховішчаў [[Сярэдневякоўе|сярэднявечных]] рукапісаў. Агульная колькасць кніг ва ўніверсітэце — каля 15 мільёнаў.
 
Бібліятэка размяшчалася ў {{Нп3|Олд скулз||en|Old Schools}} побач з {{нп3|Будыныка Сената, Кембрыдж|будынкам Сената|en|Senate House (University of Cambridge)}}, пакуль там хапала месца. Новы будынак пабудаваны ва ўсходняй частцы цэнтра [[Горад Кембрыдж|Кембрыджа]].
 
Бібліятэка адкрыта для ўсіх членаў універсітэта. У чэрвені 2010 года ўніверсітэт атрымаў ахвяраванне ў памеры £1 500 000 для правядзення лічбавання часткі калекцый і прадастаўлення да яе свабоднага доступу праз сайт {{Нп3|Кембрыджская лічбавая бібліятэка||en|Cambridge Digital Library}}.