Кудлаеўская культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
 
Радок 1:
'''Кудлаеўская культура''' — [[археалагічная культура]] плямён, якія ў 8—6—м тыс. да н.э. жылі ў сярэднім цячэнні [[Рака Дзясна|р. Дзясна]], ніжнім Пасожжы, Прыпяцкім Палессі, верхнім і сярэднім цячэнні [[Нёман]]а, на паўночным усходзе [[Польшча|Польшчы]]. Кудлаеўская культура атрымала назву па стаянцы Кудлаеўка ([[Чарнігаўская вобласць]], [[Украіна]], басейн р. Дзясна), адкрытай у [[1925]] г. {{нп3|Міхаіл Якаўлевіч Рудзінскі|М. Я. Рудзінскім|uk|Рудинський Михайло Якович}}. Вылучана ў [[1972]] г. польскім даследчыкам {{нп3|Стэфан Караль Казлоўскі|С. Казлоўскім|ru|Козловский, Стефан Кароль}}, абгрунтавана матэрыяламі {{нп3|Дзмітрый Якаўлевіч Цялегін|Д. Я. Цялегіна|uk|Телегін Дмитро Якович}}, {{нп3|Леанід Львовіч Залізняк|Л. Л. Залізняка|uk|Залізняк Леонід Львович}}, [[Томас Астраўскас|Т. Астраўскаса]] і інш. Паселішчы кудлаеўскай культуры прымеркаваны да нізінных ландшафтаў, звычайна размешчаны на пясчаных узвышшах, радзей на берагавых тэрасах. Кудлаеўская культура — прыклад развіцця мікралітычнай індустрыі. Тэхніка расшчаплення крэменю была накіравана на атрыманне пласціністых сколаў невялікіх памераў і няправільнай агранкі з аднапляцовачных нуклеусаў. Тэхніка сколу — удар з дапамогай каменнага адбойніка. У тэхніцы другаснай апрацоўкі насельніцтва кудлаеўскай культуры выкарыстоўвала стромкае, паўстромкавае і плоскае рэтушаванне. Вядомы таксама тэхніка разцовага сколу і прыёмы аббіўкі. У якасці загатовак для большасці прылад працы (скрабкі, разцы, вырабы з выемкай, сякучыя прылады) выкарыстоўваліся адшчэпы. Пласціна была асноўнай загатоўкай для вастрый, мікрапласцінак з прытупленым краем, трохвугольнікаў каморніцкага тыпу, сярэдневысокіх і высокіх сіметрычных трапецый, тронкавых наканечнікаў стрэл, што з'яўляецца культуравызначальным для крамянёвага інвентару культуры.
 
Храналогія кудлаеўскай культуры грунтуецца на тыпалагічнай характарыстыцы крамянёвага інвентару, стратыграфічных назіраннях, дадзеных паліналагічнага і радыёвугляроднага аналізу. Раннія помнікі датуюцца сярэдзінай 8-га—пачаткам 7-га тыс. да н.э. і характарызуюцца адсутнасцю геаметрычных мікралітаў. Пачынаючы з 7-га тыс. да н.э. пашыраецца выкарыстанне трапецый, трохвугольнікаў, што тлумачыцца ўплывамі насельніцтва [[Каморніцкая культура|каморніцкай культуры]]. Наяўнасць трапецый, каморніцкіх трохвугольнікаў і вастрый дазваляе датаваць асноўную частку помнікаў кудлаеўскай культуры ў Беларусі 7—6-м тыс. да н.э.
Радок 9:
== Помнікі культуры (Беларусь) ==
=== Прыпяцкае Палессе ===
* [[Азярное, (археалагічныя помнікі)|Азярное-1]]
* [[Белая Сарока, археалагічны помнік|Белая Сарока]]
* [[Кажан-Гарадок, (археалагічныя помнікі)|Кажан-Гарадок]]
* [[Ліпляны, археалагічныя помнікі|Ліпляны-3]]
* [[Хвашчоўка, археалагічныя помнікі|Хвашчоўка]]