Курыгальзу II: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2
выпраўленне перасылак
 
Радок 2:
'''Курыгальзу II Малодшы''' (''<sup>ilu</sup>Ku-ri-Gal-zu'') — [[касіты|касіцкі]] цар [[Вавілонія|Вавілоніі]], кіраваў прыблізна ў [[1346 да н.э.|1346]] — [[1324 да н.э.|1324]] гадах да н.э. Сын [[Бурна-Бурыяш II|Бурна-Бурыяша II]]. Ён прыняў тытул ''«цар мностваў»'' (''Šar kissati'').
 
Узышоў на прастол пры садзейнічанні [[Асірыя|асірыйскага]] цара [[Ашур-убаліт I|Ашур-убаліта I]]. Пазней, ужо пасля смерці [[Ашур-убаліт I|Ашур-убаліта]] Курыгальзу, прынамсі два разы ўрываўся на тэрыторыю [[Асірыя|Асірыі]]. Першая бітва адбылася ля [[Кілізі]] (размешчаны па дарозе з [[Ніневія|Ніневіі]] ў [[Арбелы]]); другая — пры [[Сугагі]] (Sugagi), на [[рака Тыгр (рака)|Тыгры]], відаць, недалёка ад [[горад Ашур (горад)|Ашура]]. У апошняй бітве, паводле Сінхроннага царскага спісу, Курыгальзу пацярпеў разгромнае паражэнне і быў вымушаны саступіць кантроль над [[мітані]]йска-[[вавілон]]скім гандлем [[Асірыя|асірыйскаму]] цару [[Эліль-нірары]]. Пасля чаго з [[Асірыя]]й быў усталяваны трывалы мір. У архівах [[Ніпур]]а захаваўся ліст [[Эліль-нірары]] да [[вавілон]]скага цара, які сведчыць пра мірны перыяд у іх узаемаадносінах.
 
Мірныя адносіны з [[Асірыя]]й дазволіла Курыгальзу правесці ўдалую вайну з [[Элам]]ам, цар якога [[Хурбатыла]] (Ḫurpatila) здзейсніў набег на паўднёва-ўсходнюю частку вавілонскага [[Краіна Мора|Прымор’я]]. Пераследваючы [[элам]]ітаў Курыгальзу захапіў [[Сузы]], [[Мархашы]] (Marḫaši, [[Варахсэ]]) і ўласна [[Элам]] ([[Адамдун]]) і пратрымаўся там дастаткова доўга, каб пакінуць некалькі статуй і надпісаў. Статуя з Сузаў мае надпіс: ''«Курыгальзу „цар мностваў“, Сузы і Элам пабіты, Мархашы знішчана».'' Пра перамогу над Эламам паведамляе і надпіс прысвячэння з храма Энліля ў Ніпуры. Эламскі цар Кутыр-Нахунтэ III калісьці захапіў дыск з агату, які быў прысвечаны Dungi, і даставіў яго ў Сузы, дзе ён быў захоплены Курыгальзу і затым прысвечаны ў Ніпуры Энлілю.