Лугвен Альгердавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
выпраўленне перасылак
Радок 36:
У [[1389]]-1392 — князь у [[Вялікі Ноўгарад|Вялікім Ноўгарадзе]], атрымаў у кармленне [[Ладага|Ладагу]], [[Шлісельбург|Арэшак]], [[Карэла|Карэлу]] і палову [[Капор'е|Капор’я]]. Склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзерэну Ноўгарада (у тайне ад саміх наўгародцаў). У [[1390]] спрабаваў далучыць да Ноўгарада [[Пскоў]], у [[1391]] разбіў [[Ганза|ганзейскіх]] піратаў-вітальераў пад Арэшкам. З’ехаў з Ноўгарада пад уціскам [[Вялікае княства Маскоўскае|Масквы]], атрымаў ад Ягайлы [[Мсціслаўскае княства]], якім да яго валодаў іх брат [[Карыгайла Альгердавіч|Карыгайла]].
 
У кан. [[1396]] пасрэднічаў ва ўзнаўленні гандлёвага дагавора паміж [[Полацк]]ам і [[Рыга]]й, у тым жа годзе разбіў войска вял. кн. разанскага [[Алег Іванавіч Разанскі|Алега]], які дапамагаў вял. кн. смаленскаму [[Юрый Святаславіч Смаленскі|Юрыю Святаславічу]] ў абароне незалежнасці [[Смаленскае княства|Смаленскага княства]] ад [[ВКЛ]]. У [[1402]] пад [[Любуцк]]ам ізноў разбіў разанцаў, захапіў у палон князя [[Радаслаў Алегавіч Разанскі|Радаслава Алегавіча]]. У [[1403]] пры падтрымцы [[Вітаўт]]а захапіў [[Вязьма|Вязьму]] і спрабаваў авалодаць [[Смаленск]]ам, які нарэшце захапіў і далучыў да ВКЛ у [[1404]]. У [[1407]] удала дзейнічаў у [[Вярхоўскія княствы|Вярхоўскіх княствах]], далучыў да ВКЛ [[Варатынск]]. У тым жа годзе зноў запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў да [[1412]]. Браў удзел разам з наўгародскімі атрадамі ў [[Вялікая вайна, 1409-1411(1409—1411)|Вялікай вайне]] ([[1409]]—[[1411]]), у крытычны момант [[Грунвальдская бітва, 1410|Грунвальдскай бітвы]] мужнасць смаленскіх харугваў ВКЛ на чале з Лугвенам выратавала саюзныя арміі ад разгрому. Падпісаў [[ТоруньскіПершы Таруньскі мір, 1411|Торуньскі мір]] (1411). Імаверна, у [[1408]]—[[1411]] быў вялікакняскім намеснікам у Смаленску. У 1411 кіраваў адбіццём шведскай агрэсіі ад Ноўгарада, знішчыў прадмесныя ўмацаванні [[Выбарг]]а ([[26 сакавіка|26.3]]). У тым жа годзе заключыў ад імя Ноўгарада дагавор з Ягайлам супраць крыжакоў, але ў 1412 з-за маскоўскіх інтрыгаў выехаў з Ноўгарада ў Мсціслаў, разам з Вітаўтам і Ягайлам накіраваў наўгародцам [[разметная грамата|разметную грамату]]. У [[1421]] прымаў у Мсціславе мітрапаліта [[Фоцій (мітрапаліт Кіеўскі)|Фоція]].
Заснаваў каля Мсціслава [[Свята-Ануфрыеўская царква (Сялец)|манастыр св. Ануфрыя]] над [[рака Чорная Натапа|ракой Чорная Натапа]] (1407), які славіўся перапісчыкамі кніг і рукапісаў.
[[Файл:Мсціслаў. Памятны знак Сямёну Лугвену Альгердавічу.jpg|міні|злева|Памятны знак Сямёну Лугвену Альгердавічу ў Мсціславе]]
Ад першай жонкі Марыі (пам. [[1399]]), дачкі вял. кн. маскоўскага [[Дзмітрый Данскі|Дзмітрыя Іванавіча]] (шлюб заключаны ў [[Масква|Маскве]] [[14 чэрвеня|14.6]].[[1394]]), меў сына [[Юрый Лугвенавіч|Юрыя]]. Ад другой (з восені 1406/1407, імя і паходжанне невядомыя) сына [[Яраслаў-Фёдар Лугвенавіч|Яраслава-Фёдара]].