Лукаш Калюга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дададзена Катэгорыя:Перакладчыкі СССР з дапамогай HotCat
выпраўленне перасылак
Радок 1:
{{цёзкі2|Калюга}}
{{пісьменнік}}
'''Лукаш Калюга''', сапр.: '''Канстанцін Пятровіч Вашына''' ({{ДН|27|9|1909}}, в. [[вёска Скварцы|Скварцы]] Мінскага пав., цяпер {{МН|Дзяржынскі раён|у Дзяржынскім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|5|10|1937}}, Чалябінская вобласць, [[НКУС]]; Псеўданімы: ''Кастусь Палявецкі'';) — беларускі [[празаік]], [[перакладчык]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Яшчэ ў школе захапляўся вельмі пашыранай у [[1920-я]] г. краязнаўчай працай, запісваў [[беларускія народныя песні|народныя песні]] і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці, асабліва — словы і звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у [[Інбелкульт]], дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У [[1925]] скончыў сямігодку. У [[1926]] паступіў у [[Магілёўскі педтэхнікум]], але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З [[1928]] — студэнт [[Мінскі гарадскі педагагічны каледж|мінскага Белпедтэхнікума]]. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для [[Белдзяржвыдавецтва]], шмат пісаў. З мая [[1929]] — член літаратурнага аб'яднання «[[літаб'яднанне Узвышша|Узвышша]]». У [[1931]] выключаны з тэхнікума як «''узвышанскі лазутчык і пачынаючы [[нацдэм]]''». Са студзеня і да сярэдзіны [[1932]] працаваў сакратаром часопіса «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыль-рэдактарам у Навукова-даследчым інстытуце прамысловасці [[ВСНГ]] (да канца 1932), на [[Беларускае радыё|Беларускім радыё]].
 
Арыштаваны [[ДПУ БССР]] 24.2.1933 у Мінску па адрасе: [[вуліца Берасцянская, Мінсквуліца|вул. Берасцянская]], д. 4, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі [[АДПУ СССР]] 4.11.1933 як «''член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі''» да 5 гадоў [[ППК]] (заменена ссылкай на 5 гадоў). Этапаваны на [[Урал]], адбываў ссылку ў [[Ірбіт|Ірбі]]це (цяпер [[Краснаярскі край]]). Зноў арыштаваны 6.11.1935, паўторна асуджаны 22.2.1936 да 5 гадоў пазбаўлення волі. [[Расстрэл|Расстр]]аляны паводле прысуда Чалябінскага суда. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах [[Вярхоўны Суд БССР|Вярхоўнага Суда БССР]] 24.8.1956. Асабовая справа Л. Калюгі № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў апавяданнем «Вясна», якое [[К. Чорны]] ў чэрв. 1927 змясціў у часопісе «[[Чырвоны сейбіт]]» (творы Л. Калюгі, надрукаваныя пад псеўданімам '''Кастуся Палявецкага''', не знойдзены). Псеўданім '''Лукаш Калюга''', верагодна, узяты ад [[Вёска Калюга, (Уздзенскі раён)|вёскі]] ва [[Уздзенскі раён|Уздзенскім раён]]е Мінскай вобласці. У 1928 часопіс «Узвышша» змясціў аповесць «Ні госць, ні гаспадар», пасля якой пачынаючага пісьменніка прыкмеціў [[М. Гарэцкі]]. У 1929 часопіс «Узвышша» надрукаваў шэраг апавяданняў Л. Калюгі. У часопісе «Полымя» за 1931 надрукавана першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх» — «Прыгоды і летуценні». У ссылцы працягваў пісаць; частка рукапісаў той пары захавалася (у іх ліку незавершаны раман «Пустадомкі», апубл. 1990; аповесці «Дзе косці мелюць», «Зоры Вам Вядомага горада», «Утрапенне», апубл. 1989). У 1974 выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць, ні гаспадар». Падборку апавяданняў змясціў часопіс «Полымя» ў 1988.
 
Пераклаў аповесць [[Пятро Панч|П. Панча]] «Блакітныя эшалоны» (з [[К. Чорны]]м, 1930), раман [[Ю. Алеша|Ю. Алешы]] «Зайздрасць» (1931), раман [[Я. Гашак]]а «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1932).