Ванда Лявіцкая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ванда ЛЯВІЦКАЯ''' (25.9.1895, мяст. Радашковічы, цяпер Маладзечанскі раён8.12.1968, ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ванда ЛЯВІЦКАЯ''' ([[25.9]].[[1895]], мяст. [[Радашковічы]], цяпер [[Маладзечанскі раён]] — [[8.12]].[[1968]], пас. Татарка, [[Стаўрапольскі край]], [[Расія]]) — беларуская пісьменніца, педагог.
 
Ванда Лявіцкая была адзінай дачкою пісьменніка [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]] (Антона Лявіцкага). Пасля вышэйшай пачатковай вучэльні ў Радашковічах яна рыхтавалася да экзамэнаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму перашкодзілі каталіцкае веравызнаньне і пачатак Першай сусветнай вайны. З 1914 году ў [[Мінск]]у, працавала ў "Беларускай кнігарні" і гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамэндавала [[А. Пашкевіч (Цётка)]]. Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай мінскай беларускай школе. У 1917 Ванда Лявіцкая стала жонкаю палітыка, навукоўца і пісьменніка [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]]. Таксама займалася літаратурнай творчасцю: друкавала вершы і апавяданні ў [[Наша ніва (1906)|"Нашай Ніве"]], газэтах [[Беларусь (1919, Мінск)|"Беларусь"]] і [[Вольная Беларусь (1917)|"Вольная Беларусь"]]. Калі ў 1930-х Лёсіка арыштавалі па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|"Саюзу вызвалення Беларусі"]], як толькі сталася магчымым, паехала да высланага мужа, з 1933 дзяліла з ім ссылку. Напісала ўспаміны пра бацьку. Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся і Юры — у Беларусь не вярнуліся.
 
==У Сеціве==