Міліца Сербская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: катэгорыя з дапамогай AWB
выпраўленне перасылак
 
Радок 28:
'''Міліца Сербская''' ({{lang-sr|Кнегиња Милица}}; каля [[1335]] — [[11 лістапада]] [[1405]]) — жонка сербскага князя [[Лазар Хрэбелянавіч|Лазара Хрэбелянавіча]]. Паходзіць з княжацкай дынастыі [[Няманічы|Няманічаў]]. Яе бацька — князь Вратка, у народнай традыцыі вядомы як [[Юг-Богдан]]. Вратка быў праўнукам сына Няманіча [[Вукан Няманіч|Вукана]] і ўнукам сына Вукана, {{нп3|Дзімітар Няманіч|Дзмітрыя|ru|Димитар Неманич}} (у манастве — Давіда). Давід узвёў [[манастыр Давідавец]] (манастир Давидовицa).
[[Файл:Kneginja Milica.jpg|міні|злева|Княгіня Міліца, фрэска з манастыра [[Любасцінія]], 1402-1405 гады]]
Міліца нарадзілася каля [[1335]] года, а прыкладна ў [[1353]] годзе выйшла замуж за Лазара Хрэбелянавіча. Пасля смерці цара [[Стэфан Ураш V|Стэфана Ураша]] Лазар стаў князем [[Рашка, (дзяржава)|Рашкі]] са сталіцай у [[Крушавац]]ы.
 
У князя Лазара і княгіні Міліцы было восем дзяцей: тры сыны (Дабрывой (памёр пры нараджэнні), [[Стэфан Лазаравіч|Стэфан]] і {{нп3|Вук Лазаравіч|Вук|sr|Вук Лазаревић}}) і пяць дочак ({{нп3|Алена Лазаравіч|Алена|sr|Јелена Лазаревић Балшић Хранић}}, {{нп3|Мара Лазаравіч|Мара|sr|Мара Лазаревић Бранковић}}, {{нп3|Драгана Лазаравіч|Драгана|sr|Драгана Лазаревић Шишман}}, {{нп3|Тэадора Лазаравіч|Тэадора|sr|Теодора Лазаревић}} і {{нп3|Алівера Лазаравіч|Алівера|sr|Оливера Лазаревић}}). Мара была выдадзена за [[Вук Бранкавіч|Вука Бранкавіча]], Алена — за Джурджа II Балшыча, Драгана — за балгарскага цара [[Іаан-Шышман|Івана Шышмана]], Тэадора (Алена) — за бана Ніколу II Гаранскага, а самая малодшая, Алівера — за турэцкага султана [[Баязід I|Баязіда I]].
 
Калі муж Міліцы ў [[1389]] годзе [[Бітва на Косавым полі, (1389)|загінуў на Косаўскім поле]] ў бітве з туркамі, яна стала кіраваць Сербіяй пры маленстве яе сыноў. Вяла дыпламатычныя перамовы з [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]], у [[1398]] годзе разам з блізкай сяброўкай Аленай (у манастве — Яўфімія), удавой дэспата Углеша Мрняўчэвіча, адправілася да султана [[Баязід I|Баязіда]] і прадстаўляла інтарэсы свайго малалетняга сына Стэфана. Пры яе ўдзеле ў [[Бялград]] былі перанесены [[мошчы]] прападобнай [[Параскева Сербская|Параскевы Сербскай]].
 
Пасля паўналецця яе сына [[Стэфан Лазаравіч|Стэфана]] сышла з Аленай у манастыр [[Любасцінія|Любасцінію]], які сама ж і заснавала. У ім пастрыглася ў манашкі і атрымала імя Яўгенія. Перад смерцю прыняла схіму з імем Ефрасіння. Сканала [[11 лістапада]] [[1405]] года і была пахавана ў манастыры.