GNU Free Documentation License: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Функцыя прапаноў спасылак: дададзены 3 спасылкі.
 
Радок 33:
"Тэкстам вокладкі" далей у гэтым тэксце называюцца кароткія кавалкі тэксту, пазначаныя як "Тэкст першай вокладкі" і "Тэкст апошняй вокладкі" ў паведамленні гэтага Дакумента, якое вызначае ліцэнзійныя ўмовы. Тэкст першай вокладкі не павінны быць большым за 5 слоў, а Тэкст апошняй вокладкі не павінны быць большым за 25 слоў.
 
"Празрыстым" асобнікам Дакумента далей у гэтым тэксце называецца асобнік Дакумента ў форме, зручнай для камп’ютара, прадстаўлены ў фармаце з агульнадаступнай спецыфікацыяй і магчымасцю яго чытання і змены праз звычайныя [[Тэкставы рэдактар|тэкставыя рэдактары]] ці праграмы працы з графікай (для растравых ці вектарных відарысаў). Фармат павінны даваць магчымасць уводу тэксту ў праграмы рэдагавання тэксту ці пераўтварэння ў іншыя фарматы, прыдатныя для ўводу ў праграмы рэдагавання тэксту. Асобнік Дакумента, створаны ў Празрыстым фармаце, але ў якім разметка ці яе адсутнасць зробленая такім чынам, каб замінаць і перашкаджаць наступным зменам Дакумента чытачамі, не з’яўляецца Празрыстым.
Фармат відарысу не з’яўляецца Празрыстым, калі яго выкарыстоўваюць для паказу значнай часткі тэксту. Асобнік Дакумента, які не з’яўляецца Празрыстым, далей у гэтым тэксце называецца "Непразрыстым".
 
Узорамі прыдатных фарматаў для Празрыстых асобнікаў з’яўляюцца звычайны тэкст ASCII без разметкі; фарматы ўводу Texinfo і LaTeX; SGML ці [[XML]], напісаныя згодна з агульнадаступным DTD; стандартны просты HTML; PostScript ці PDF, зробленыя з улікам наступных змен іншай асобай. Узорамі прыдатных фарматаў відарысаў для Празрыстых асобнікаў з’яўляюцца [[PNG]], XCF і JPG. Непразрыстымі фарматамі з’яўляюцца закрытыя фарматы файлаў, якія можна прачытаць і змяніць толькі праз закрытыя тэкставыя працэсары; SGML ці XML, для якіх DTD і/ці інструменты апрацоўкі не агульнадаступныя; створаны камп’ютарам HTML; PostScript ці PDF, створаныя некаторымі тэкставымі працэсарамі выключна для вываду.
 
"Тытульнай старонкай" далей у гэтым тэксце называецца, для друкаванай кнігі, непасрэдна тытульная старонка, разам з наступнымі старонкамі, неабходнымі для змяшчэння звестак, якія патрабуе размяшчаць на тытульнай старонцы гэтая Ліцэнзія. Для работ у фармаце, які не вызначае такога паняцця, як тытульная старонка, "Тытульнай старонкай" называецца тэкст, размешчаны непасрэдна каля назвы работы, непасрэдна перад пачаткам тэксту работы.