Партыя левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
 
Радок 14:
| website =
}}
'''Левыя эсэры''', ''Партыя левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў (інтэрнацыяналістаў)'' — партыя сацыялістычнага кірунку ў Расіі ў [[1917]] — [[1923]] гг. З пачатку [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] існавалі як плынь, з лета [[1917]] г. — як фракцыя ў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў); як самастойная партыя аформіліся на сваім першым з’ездзе 19 — 28 лістапада (2 — 11 снежня) [[1917]] г. у [[Санкт-Пецярбург|Петраградзе]]. Яе лідары: {{Не перакладзена 3|Барыс Давыдавіч Камкоў|Б. Д. Камкоў|ru|Камков, Борис Давидович}}, {{Не перакладзена 3|Марк Андрэевіч Натансон|М. А. Натансон|ru|Натансон, Марк Андреевич}}, {{Не перакладзена 3|Марыя Аляксандраўна Спірыдонава|М. А. Спірыдонава|ru|Спиридонова, Мария Александровна}} і інш. Цэнтральны друкаваны орган — газета «Знамя труда» ([[1917]] — [[1918]] гг.). У ліпені [[1918]] г. 80 тысяч членаў. Выступалі за неадкладную перадачу зямлі сялянам, за выхад Расіі з 1-й сусветнай вайны, супраць кааліцыі з кадэтамі. Удзельнічалі ў [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.]], галасавалі за дэкрэты 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў, увайшлі ў ВЦВК (30 членаў), аднак адмовіліся ўвайсці ў савецкі ўрад (СНК), патрабуючы стварыць кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў сацыялістычных партый. З лістапада [[1917]] г. на пазіцыі левых эсэраў перайшла большасць эсэраўскіх арганізацый Беларусі. У студзені [[1918]] г. левыя эсэры ўвайшлі ў СНК (7 чалавек). Выступалі супраць [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міру 1918 г.]], а пасля яго ратыфікацыі (сакавік [[1918]] г.) выйшлі з СНК. Асуджалі палітыку бальшавікоў у адносінах да сярэдняга і заможнага сялянства, на сваім 2-м з’ездзе (красавік [[1918]] г.) афіцыйна заявілі аб разрыве з імі. Улетку [[1918]] г. адбыўся {{нп3|леваэсэраўскі мяцеж 1918|леваэсэраўскі мяцеж|ru|Восстание левых эсеров}} у [[Масква|Маскве]] (6 — 7 ліпеня), выступленні ў іншых месцах, у тым ліку ў [[Орша|Оршы]] і [[Горад Сянно|Сянне]] (5 — 6 жніўня), якія былі падаўлены. 5-ы Усерасійскі з’езд Саветаў [[9 ліпеня]] [[1918]] г. выключыў левых эсэраў са складу Саветаў, дзесяткі тысяч радавых членаў пакінулі партыю. У верасні [[1918]] г. з левых эсэраў вылучыліся партыі «народнікаў-камуністаў» і «рэвалюцыйных камуністаў», якія ў [[1920]] г. увайшлі ў [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|РКП(б)]]. Большая частка леваэсэраўскіх кіраўнікоў, у т.л. Спірыдонава, [[А.А.Ізмайловіч]] і іншыя працягвалі змагацца супраць бальшавікоў у падполлі. Страціўшы ўплыў на масы, левыя эсэры ў [[1923]] г. самаліквідаваліся.
 
== Літаратура ==