Порта Нігра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 21:
}}
{{Сусветная спадчына|367}}
'''Порта Нігра''' ({{lang-la|Porta Nigra}} — «чорная брама») — самая вялікая і добра захаваная антычная брама ва ўсім свеце. Назва Porta Nigra вядома з часоў сярэднявечча. Другая сярэднявечная назва — ''Porta Martis'' — Брама Марса. Жыхары Трыра называюць яе проста «Порта». З 1986 года Порта Нігра ўваходзіць у спіс аб'ектаў [[Сусветная спадчына|Сусветнай спадчыны]] [[ЮНЭСКА]] і з'яўляюцца сімвалам горада [[Горад Трыр|Трыра]]а ([[Германія]]). Акрамя таго яна з'яўляецца ахоўваемым культурным аб'ектам паводле [[Гаагская канвенцыя|Гаагскай канвенцыі]].
 
== Будаўніцтва ==
Радок 28:
[[Файл:Porta Nigra 1955.JPG|thumb|Заходні бок з «калодзежнай плошчай» у 1955 годзе]]
[[Файл:Trier Porta Nigra Modell.jpg|thumb|left|Макет Порта Нігры ў часы Рымскай імперыі, каля 4-га ст.]]
Брама, вышыня якой складае 29,3 м, была пабудавана ў [[180]] годзе, як паўночны ўваход у горад Аўгуста Трэверарум, цяперашні Трыр, без ужывання цэменту. Светлыя пясчаныя камяні вагой да 6 тон рымляне распілоўвалі з дакладнасцю да міліметра бронзавымі піламі, які рухаліся пад уздзеяннем млынавага каменя. Потым іх падымалі на драўляных лябёдках і злучалі жалезнымі скобамі, а потым вадкім волавам злучалі са сцяной. Назву «Чорная брама» (''Porta Nigra'') брама атрымала з-за змены колеру камення, выкліканай эрозіяй. Абедзве назвы брамы былі згаданы ў гістарычным творы XII ст. ''Gesta Treverorum'': «Яны (трэверы) завуць браму ''Марсавай'' з-за [[Марс, (міфалогія)|Марса]], якога яны лічаць богам вайны; калі яны ідуць на вайну, яны маршыруюць праз браму з горада. Яны называюць яе ''Чорнай брамай'' з-за жалобы, калі яны вяртаюцца бягучы з поля праз яе». Сярэднявечны аўтар выказвае думку, што брама пабудавана ў 2003 годзе да н.э. [[трэвіры|трэвірамі]], хаця горад быў заснаваны каля 16 года да н.э. рымлянамі. Такім чынам, і тлумачэнне назвы можна палічыць фантазіяй аўтара.
 
У розных месцах будынка можна ўбачыць выразаныя знакі, асобныя з якіх перавернуты. Верагодна, гэта знакі муляроў. У заходняй вежы знаходзяцца таксама некалькі адзнак з дадзенымі. Пазначэння на адзнаках гадоў няма, таму не магчыма дакладна вызначыць, калі Порта Нігра была пабудавана. На падставе знакаў можна адносна дакладна вызначыць час, неабходны для будаўніцтва брамы, бо былі пазначаны шмат якія з камянёў, адзін на другім. Калі спраецыраваць указанні часу на ўвесь будынак і ўлічыць паўзы ў будаўніцтве (напрыклад зімы) можна прыйсці да высновы, што будаўніцтва брамы працягвалася чатыры гады. Канчаткова брама ніколі не была дабудавана. Каля Порта Нігры з паўночнага боку была Порта Альба (Белая брама), з усходняга бока, Порта Медыя (Сярэдняя брама), з паўднёвага боку Порта Інкліта (Славутая брама) каля [[Рымскі мост, Трэвір|рымскага мосту]]<ref>[http://www.kuladig.de/Objektasicht.aspx?extid=0-94131-20140612-4 ''Römiche Stadttore in Trier'']{{Недаступная спасылка}} en KuLaDig (Kultur. Landschaft. Digital.)</ref>.