Прылівы і адлівы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 1:
[[File:Bay of Fundy.jpg|thumb|Заліў Фандзі ў час прыліву і адліву]]
'''Прылівы і адлівы''' — перыядычныя ваганні ўзроўню [[акіян]]а (мора), абумоўленыя сіламі прыцяжэння [[Месяц, (спадарожнік Зямлі)|Месяца]] і [[Сонца]] ў спалучэнні з цэнтрабежнымі сіламі.
 
Пад дзеяннем сіл, што ўзнікаюць пры абарачэнні Месяца вакол [[планета Зямля|Зямлі]] і Зямлі вакол Сонца адбываецца дэфармацыя цвёрдага цела Зямлі і ваганні атмасфернага ціску. Зямля пад дзеяннем прыліваўтваральных сіл Месяца і Сонца набывае форму эліпсоіда вярчэння. Водная абалонка Зямлі расцягваецца ўздоўж лініі, накіраванай да Месяца. Прыліваўтваральная сіла Сонца амаль у 2,2 раза меншая, чым Месяца, таму прылівы і адлівы ў большай ступені залежаць ад Месяца.