Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 26:
У лістападзе 1826 года ўладарныя германскія князі прыйшлі да кампрамісу: Эрнст Саксен-Кобург-Заальфельдскі саступіў [[Заальфельд]] галіне Саксен-Мейнінген і атрымаў [[Гота|Готу]]. Пасля ён стаў Эрнстам I, герцагам '''[[Саксен-Кобург-Гота|Саксен-Кобург-Гоцкім]]'''.
 
На '''брытанскі''' трон Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя ўступіла пасля смерці каралевы Вікторыі ў [[1901]] годзе, калі каралём стаў яе сын ад Альберта Саксен-Кобург-Гоцкага [[Эдуард VII]]. У канцы Першай сусветнай вайны сын і пераемнік Эдуарда [[Георг V, кароль Вялікабрытаніі|Георг V]] пазбавіўся ад нямецкай назвы, пераназваўшы дынастыю з Саксен-Кобург-Гоцкай у [[Віндзорская дынастыя|Віндзорскую]] (1917). Нашчадства цяперашняй каралевы [[Елізавета II|Елізаветы II]] і яе мужа [[Філіп, (герцаг Эдынбургскі)|герцага Эдынбургскага]] фактычна ўжо належыць да дацкай дынастыі [[Глюксбургі|Глюксбургаў]]. Іх [[прозвішча]] па дакументах — [[Маўнтбетэн-Віндзар]], бо Філіп перад шлюбам прыняў англізаванае прозвішча Маўнтбетэн, па маці (якая належала да [[род БатэнбергаўБатэнбергі|Батэнбергаў]] — марганатычнай галіны [[Гесэнскі дом|Гесэнскага дому]]). Аднак афіцыйная назва кіруючай дынастыі і пасля Елізаветы II па-ранейшаму будзе «Віндзорская».
 
У '''[[Бельгія|Бельгіі]]''' дынастыя кіруе з самага пачатку бельгійскай дзяржаўнасці — з [[1831]] года, калі на трон узышоў брат Эрнста I [[Леапольд I, (кароль Бельгіі)|Леапольд]], нашчадкі якога займаюць бельгійскі прастол дагэтуль. Дачка Леапольда [[Шарлота Бельгійская|Шарлота]] стала жонкай імператара [[Мексіка|Мексікі]] [[Максіміліян I, імператар Мексікі|Максіміліяна I]]. Пасля Першай сусветнай вайны кароль [[Альберт I, (кароль Бельгіі)|Альберт I]] змяніў нямецкае прозвішча дынастыі на ''de Belgique'' (у французскім напісанні) — ''Van België'' (у нідэрландскім напісанні).
 
Пляменнік Эрнста [[Фернанду II|Фердынанд]] ажаніўся з '''[[Партугалія|партугальскай]]''' каралевай [[Марыя II, каралева Партугаліі|Марыяй II]]. Іх нашчадкі (як члены дынастыі [[Браганса-Кобург]]) кіравалі ў Партугаліі да [[1910]] года, калі [[Партугальская рэвалюцыя, 1910|там была абвешчана]] [[Першая Партугальская рэспубліка|рэспубліка]].
 
Іншы прадстаўнік дынастыі, таксама [[Фердынанд I, (цар Балгарыі)|Фердынанд]], стаў царом '''Балгарыі''', манархія ў якой пала ў [[1946]] годзе. Глава каралеўскага Дому Балгарыі, былы цар [[Сімеон Барысаў Сакскабурггоцкі|Сімеон II]], у [[2001]] годзе стаў прэм'ер-міністрам краіны і заставаўся ім да 2005 года. Гэта быў першы выпадак, калі былы манарх ізноў вярнуўся да ўлады шляхам дэмакратычных выбараў.
 
Прадстаўніцай Саксен-Кобург-Гоцкага дому была і [[Ганна Фёдараўна]], жонка царэвіча [[Канстанцін Паўлавіч|Канстанціна Паўлавіча]]. Каралеве Вікторыі яна прыпадала роднай цёткай, а першаму бельгійскаму каралю [[Леапольд I, (кароль Бельгіі)|Леапольду]] — сястрой.
 
== Кіраўнікі ==
Радок 46:
 
=== Каралі Бельгіі, 1830 — да нашага часу ===
* [[Леапольд I, (кароль Бельгіі)|Леапольд I]] ([[1831]]—[[1865]])
* [[Леапольд II, (кароль Бельгіі)|Леапольд II]] ([[1865]]—[[1909]])
* [[Альберт I, (кароль Бельгіі)|Альберт I]] ([[1909]]—[[1934]])
* [[Леапольд III, (кароль Бельгіі)|Леапольд III]] ([[1934]]—[[1951]]; адрачэнне)
* [[Бадуэн I, (кароль Бельгіі)|Бадуэн I]] ([[1951]]—[[1993]])
* [[Альберт II, (кароль Бельгіі)|Альберт II]] ([[1993]] — да цяпер. часу)
 
=== Князі і цары Балгарыі, 1887—1946 ===
* [[Фердынанд I, (цар Балгарыі)|Фердынанд I]] (князь у [[1887]]—[[1908]], цар у [[1908]]—[[1918]]; адрачэнне)
* [[Барыс III]] ([[1918]]—[[1943]])
* [[Сімеон II]] ([[1943]]—[[1946]]), прэм'ер-міністр Балгарыі 2001-2005, лідар [[Нацыянальны рух за стабільнасць і ўздым|партыі Сімеон II]].