Старажытная Германія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
выпраўленне перасылак
Радок 3:
'''Германія''' ({{lang-la|Germania}}) — тэрмін, якім [[Гай Юлій Цэзар]] (у «[[Запіскі пра Гальскую вайну|Запісках пра Гальскую вайну]]») і [[Карнелій Тацыт]] (у трактаце «[[Германія, Тацыт|Пра паходжанне германцаў]]») пазначалі вобласць пражывання [[Старажытныя германцы|старажытных германцаў]] (арыентыровачна паміж [[Маас]]ам і [[Нёман]]ам). Гэты лацінскі [[тапонім]] стаў пазней назвай [[Германія|найбуйнейшай краіны Цэнтральнай Еўропы]].
 
Першыя спробы [[раманізацыя|раманізацыі]] распачаў [[Юлій Цэзар]], які прасунуўся ў даліну ракі Мёзы, а пазней, фарсіраваўшы [[Рэйн]], — да [[Рур, (прыток Рэйна)|Рура]]. Да [[16 да н.э.]] Германія была часткай правінцыі Калматая [[Галія]] (''Gallia Comata''). У [[12 да н.э.]] была распачата маштабная германская кампанія [[Нерон Клаўдзій Друз Германік|Нерона Клаўдзія Друза]], які атрымаў тытул Германіка. Межы імперыі былі пашыраны да Альбіса ([[рака Эльба|Эльбы]]) і да [[9 да н.э.]] большасць плямёнаў былі заваяваны. Яго справу працягнуў [[Тыберый]]. [[Гай Юлій Цэзар Актавіян Аўгуст|Аўгуст]], натхнёны гэтай дзейнасцю, жадаў стварыць Вялікую Германію (''Germania Magna'') паміж Альбісам і Рэнам (Рэйнам), аднак шэраг плямёнаў працягвалі змагацца супраць прысваення іх тэрыторыі статусу правінцыі.
 
У 16-[[13 да н.э.]] у Бельгійскай Галіі (''Gallia Belgica'') былі створаны ваенныя зоны Ніжняя (''Inferior'') і Верхняя (''Superior'') Германія. Да 83/84 г., калі [[Даміцыян]] пераўтварыў зоны ў самастойныя правінцыі, фармальна камандзіры армій на Ніжнім і Сярэднім Рэйне падпарадкоўваліся пракуратару Бельгійскай Галіі. Натуральнай мяжой паміж дзвюма абласцямі стаў Рэйн, пераўтвораны ў добра ўмацаваную мяжу ([[лімес]]). Рэйнская мяжа была адной з самых нестабільных у імперыі, таму Рым трымаў там моцныя гарнізоны. Аднак прыблізна з [[103]] г. і да канца [[IV]] ст. яе сталі абараняць усяго 2 легіёны — ''I Minervia'' у [[Бон]]е і ''VI Victrix'' у Кастры Ветэры, якія пазней сталі вядомыя як «exercitus Germanicus Inferior» (''EXEGERINF'') — «ніжнегерманскае войска». Каля 400 г. [[Стыліхон]] перавёў амаль увесь гарнізон у Італію і ў Германіі засталіся толькі невялікія падраздзяленні.
 
== Кіраванне ==
Абедзве правінцыі былі імператарскімі і кіраваліся прапрэтарскім [[Легат, (Старажытны Рым)|легатам]]. Адміністрацыйнымі цэнтрамі Верхняй Германіі былі сталіца, Калонія Агрыпіны ([[Кёльн]]), [[Форум Адрыяна]], Навіямаг і Калонія Ульпія Траяна, а таксама галоўны горад саюзных Рыму [[фрызіявоны|фрызіявонаў]] Гануэнта. Галоўным горадам Ніжняй Германіі быў Маганцыяк ([[Майнц]]).
 
== Эканоміка ==