Стортынг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 4:
 
== Агульныя звесткі ==
Месцазнаходжаннем Стортынга з'яўляецца сталіца Нарвегіі — [[горад Осла|Осла]]. Колькасць дэпутатаў, якія выбіраюцца ў нарвежскі парламент, складае 169 чалавек, 150 з якіх абіраюцца па партыйных спісах ад правінцый (фюльке), а пакінутыя 19 атрымліваюць так званыя «ўраўняльныя» мандаты.
 
Фармальна Стортынг складаецца з 2 палат — ''Одэльстынг'' і ''Лагтынг''. Аднак у [[2007]] годзе было прынята рашэнне, што пасля наступных выбараў, у 2009 годзе, Стортынг будзе аднапалатным. Узначальвае Стортынг Прэзідэнт Стортынга. У цяперашні час гэта Торб'ёрн Ягланд. Акрамя яго, у прэзідыум парламента ўваходзяць Віцэ-прэзідэнт Стортынга, Прэзідэнт і Віцэ-прэзідэнт Одэльстынга, і Прэзідэнт і Віцэ-прэзідэнт Лагтынга. Месцы ў прэзідыуме размяркоўваюцца прапарцыйна, згодна з прадстаўленым у Стортынгу партыям. Засядаюць дэпутаты ў пленарным зале не фракцыйна, а групамі ад правінцый.