Сцяпан Міхайлавіч Міско: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
выпраўленне перасылак
 
Радок 2:
{{Цёзкі2|Міско}}
{{Цёзкі2|Місько}}
'''Сцяпан Міхайлавіч Міско (Місько)''' ({{ДН|18|1|1930}}, в. [[Вёска Чамяры (Слонімскі раён)|Чамяры]], {{МН|Слонімскі раён|ў Слонімскім раёне|}} — {{ДС|||2010}}) — кандыдат мастацтвазнаўства, культуролаг, вывучаў гісторыю тэатра ў Беларусі.
 
== Ранняе жыццё і адукацыя ==
Радок 12:
У [[1974]] годзе быў звольнены з працы з Акадэміі навук БССР, дзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам. Сведчанні Міско:''«Нас выгналі тады за „неправильные взгляды по национальному вопросу“, — расказаў неяк мне Сцяпан Міхайлавіч. — Выгналі мяне, Міколу Прашковіча з Інстытута літаратуры, Валянціна Рабкевіча з БелСЭ, Алеся Каўруса з Інстытута мовазнаўства, Міхася Чарняўскага з Інстытута гісторыі. Патраслі некаторых хлопцаў і ў Гародні. Мяне трымалі ў [[КДБ]] роўна 6 дзён і ўсё вялі допыт. Зрэдку адпускалі паесці, а пасля зноў дапытвалі. А пасля, як п’яніцу, адправілі на 10 дзён спачатку ў медвыцвярэзнік, а пасля — убіраць смецце і працаваць на Мінскім маторным заводзе. А потым адпусцілі…»''
 
Віна Сцяпана Міско, паводле інфармацыі КДБ, заключалася ў [[нацыяналізм|нацыяналістычнай]] пазіцыі (фактычна ў тым, што ў сваіх публікацыях у перыядычным друку і ў публічных выступленнях на з’ездах творчай інтэлігенцыі, Сцяпан Міско адстойваў правы беларускай мовы, казаў пра яе нераўнапраўнае становішча ў [[БССР]]). Міско прымаў актыўны ўдзел на старонках газеты «[[Літаратура і мастацтва]]» і часопіса «[[Нёман, (часопіс)|Нёман]]» у дыскусіях пра лёс нацый і моў, дзе практычна раскрытыкаваў афіцыйную канцэпцыю [[Таталітарызм|таталітарнага рэжыму]] пра зліццё моў як беспадстаўную і псеўданавуковую. Сцяпан Міско крытыкаваў вядучых артыстаў [[Тэатр імя Янкі Купалы|Беларускага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]], якія дрэнна гаварылі па-беларуску на сцэне. Па ўспамінах Міско, самае галоўнае тады для [[КДБ]] было арганізаваць нацыяналістычную групоўку.
 
Міско выклікалі на бюро ЦК КПБ перад пленумам [[1974]] года. Першы сакратар [[ЦК КПБ]] [[Пётр Машэраў]] расказваў Міско пра «адзіны савецкі народ», пра «адну мову» і г.д. А потым пачаў крычаць на яго: ''«Нашёлся свядомый белорус. Поживёшь два года без работы, вот посмотрим, как ты запоёшь… Ты думаешь, если бы ты стал руководителем республики, так сразу все и заговорили бы на белорусском языке…»''