Сімяон Трырскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
 
Радок 24:
|Rodovid =
}}
'''Сімяон Сіракузскі (Трырскі)''' ({{lang-de|Simeon von Trier}}); ([[X стагоддзе]] [[Горад Сіракузы|Сіракузы]] ([[Сіцылія]]) — 1 (14) чэрвеня [[1035]], [[Горад Трыр|Трыр]] ([[Германія]]) — [[Візантыйская імперыя|візантыйскі]] манах, які скончыў жыццё пустэльнікам. [[Каталіцтва|Каталіцкі]] і мясцовашанаваны [[Праваслаўе|праваслаўны]] [[святы]] (Берлінская і Германская епархія РПЦ МП). [[кананізацыя|Кананізаваны]] [[Папа Рымскі|Папай Рыскім]] [[Бенедыкт IX, Папа Рымскі|Бенедыктам IX]] у [[1042]] годзе як Сімяон Сіракузскі, цяпер больш вядомы як Сімяон Трырскі.
 
== Паданне ==
Сімяон Сіракузскі нарадзіўся ў горадзе Сіракузы на востраве Сіцылія ў канцы X стагоддзя. Яго бацька быў грэчаскім афіцэрам, і ва ўзросце сямі гадоў хлопчык быў перавезены ў [[Канстанцінопаль]], дзе атрымаў добрую адукацыю. Пасля дасягнення паўналецтва ён выправіўся ў паломніцтва ў [[Палесціна|Палесціну]], дзе азнаёміўся з усімі хрысціянскімі святынямі і стаў кіраўніком паломніцкіх груп.
 
З цягам часу ён прыняў [[манах|манаства]], нейкі час жыў у [[Віфлеем]]е, потым пасяліўся ў [[Манастыр Святой Кацярыны|манастыры Св. Кацярыны]] на [[Сінайскі паўвостраў|Сінаі]]. У якасці послуха, па ўказанні манастырскага кіраўніцтва, ён выправіўся ў Еўропу да [[Герцаг Нармандыі|герцага Нармандыі]] [[Рычард II, (герцаг Нармандыі)|Рычарда II Добрага]], які абяцаў манастыру буйную грашовую дапамогу. Пасля доўгага і цяжкага падарожжа, калі Сімяон прыбыў ў [[Горад Руан|Руан]], ён даведаўся, што герцаг памер, а яго пераемнік не мае намеру ахвяраваць на манастыр.
 
Завітаўшы ў Трыр, Сімяон пазнаёміўся з мясцовым архіепіскапам Попа, з якім здзейсніў паломніцтва ў [[Святая зямля|Святую зямлю]] (1028—1030). Пасля вяртання ў Трыр, Сімяон папрасіў у архіепіскапа благаславення на пустэльніцтва ва ўсходняй вежы старажытнай [[Порта Нігра|рымскай брамы]]. Святога Сімяона замуравалі ў свята [[Апостал Андрэй|апостала Андрэя]] ў [[1030]] годзе.
Радок 35:
== Гісторыя ==
[[Файл:Simeon Trier.jpg|thumb|200px|Месца зняволення св. Сімяона ў рымскай браме [[Порта Нігра]] (Трыр)]]
1(14) чэрвеня [[1035]] года святы Сімяон памер. Праз нейкі час архіепіскап Попа зрабіў рэкамендацыю ў [[Горад Рым|Рым]] аб [[кананізацыя|кананізацыі]] пустэльніка, што і было зроблена папай рымскім Бенедыктам IX. Гэтая кананізацыя была другой у гісторыі папства.
 
У 1041 годзе на месцы пустэльніцтва Сімяона пачалося будаўніцтва царквы яго імя. Паблізу заснавалі невялікі мужчынскі манастыр. Гэта выратавала старажытную рымскую браму Трыра ад разбурэння ў часы сярэднявечча, калі мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі старыя пабудовы ў якасці каменяломняў.
Радок 41:
Царква святога Сімяона праіснавала да 1803 года, калі [[Напалеон]] загадаў разбурыць царкву і аднавіць у ранейшым выглядзе рымскую браму Трыра, што і было выканана.
 
Доўгі час тое, што лічылася [[саркафаг]]ам і [[мошчы|мошчамі]] святога Сімяона, захоўвалася ў царкве [[Святы Гервасій|святога Гервасія]] ў Трыры. У [[1971]] годзе ў заходняй частцы горада была асвечана новая царква ў імя святога Сімяона, куды і былі перанесены як мошчы святога, так і яго саркафаг. Асобна ў скарбніцы [[Трырскі кафедральны сабор|Трырскага кафедральнага сабора]] захоўваюцца належаўшыя Сімяону грэчаскі зборнік [[Кніга Апостал, кніга|апостальскага]] і [[Евангелле|евангельскага]] чытання і вязаны манаскі капялюшык. Нажаль, быў страчаны належаўшы яму ж [[еўхалогій]] (зборнік малітваў як са [[служэбнік]]а, так і з [[трэбнік]]а), напісаны ў [[Палесціна|Палесціне]] да 1030 года, з якога [[:en:Ambrosius Pelargus|Амвросій пеларг (Шторх)]] пераклаў на [[лацінская мова|лацінскую мову]] [[Літургія Іаана Златавуста|літургію Іаана Златавуста]] ([[1540]] год, выдадзена ў [[Горад Вормс|Вормсе]]е ў [[1541]] годзе).
 
== Паломніцтва ==