Дырхем: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дырхем''' ({{lang-ar|درهم}}, ад {{lang-grc|δραχμή}}) – сярэбраная манета мусульманскага Усходу. 1) Ман...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:40, 3 мая 2010

Дырхем (араб. درهم‎‎, ад стар.-грэч.: δραχμή) – сярэбраная манета мусульманскага Усходу.

1) Манета Арабскага халіфата (метрычная проба каля 960 г., лігатурная маса 2,4 – 4 г.). Упершыню эмітаваны паміж 692 г. і 696 г. У сучаснай нумізматыцы дырхем называюць куфіцкім (па найменні арнаментальнага пісьма, што ўзнікла ў канцы VII ст. у гарадах Аль-Куфа і Аль-Басра, якім выконваліся легенды на аверсе і рэверсе манет халіфата). З пачатку IX ст. дырхем сістэматычна з’яўляўся на Русі і стаў асноўным сродкам грашовага абарачэння да канца 980-х г. Старажытнаруская грашовая сістэма склалася з цэлых (куна, нагата) і фрагментавых (разана, вевярыца) экземпляраў дырхема, пра што сведчаць скарбы IX – X стст. (Добрынскі манетна-рэчавы скарб, Казьянкаўскі манетны скарб, Ракавецкі манетны скарб, Старадзедзінскі манетны скарб і іншыя). Старажытнарускае абарачэнне куфіцкага дырхема працягвалася за кошт паступленняў у IX – X стст. разам з заходнееўрапейскімі дэнарыямі да XII ст. (Гараўлянскія манетна-рэчавыя скарбы, Дзягцянскі манетна-рэчавы скарб, Стражавіцкія манетна-рэчавыя скарбы).

2) Манета Залатой Арды (лігатурная маса 1,4 – 1,5 г.). Яна абмежавана абарачалася і на поўдні Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобласці) у XIV – XV стст.