Лугвен Альгердавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Дзейнасць: дапаўненне
Радок 50:
У [[1389]]—[[1392]] — князь у [[Вялікі Ноўгарад|Вялікім Ноўгарадзе]], атрымаў у кармленне [[Ладага|Ладагу]], [[Шлісельбург|Арэшак]], [[Карэла|Карэлу]] і палову [[Капор'е|Капор’я]]<ref name="НПЛ">Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / Академия наук СССР, Институт истории. — Москва; Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1950. — 642 с., 5 л. ил. — С. 383, 385, 460, 461, 400, 403, 404.</ref>. Склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзерэну Ноўгарада (у тайне ад саміх наўгародцаў). У [[1390]] спрабаваў далучыць да Ноўгарада [[Пскоў]], у [[1391]] разбіў [[Ганза|ганзейскіх]] піратаў-вітальераў пад Арэшкам. З’ехаў з Ноўгарада пад уціскам [[Вялікае княства Маскоўскае|Масквы]], атрымаў ад Ягайлы [[Мсціслаўскае княства]], якім да яго валодаў іх брат [[Карыгайла Альгердавіч|Карыгайла]].
 
У канцы [[1396]] пасрэднічаў ва ўзнаўленні гандлёвага дагавора паміж [[Полацк]]ам і [[Рыга]]й, у тым жа годзе разбіў войска вялікага князя разанскага [[Алег Іванавіч Разанскі|Алега]], які дапамагаў вялікаму князю смаленскаму [[Юрый Святаславіч Смаленскі|Юрыю Святаславічу]] ў абароне незалежнасці [[Смаленскае княства|Смаленскага княства]] ад [[ВКЛ]]. У [[1402]] пад [[Любуцк]]ам ізноў разбіў разанцаў, захапіў у палон князя [[Радаслаў Алегавіч Разанскі|Радаслава Алегавіча]] і «приведе князю Витовту». У [[1403]] годзе пры падтрымцы [[Вітаўт]]а захапіў [[Вязьма|Вязьму]] і спрабаваў авалодаць [[Смаленск]]ам, які нарэшце захапіў і далучыў да ВКЛ у [[1404]] годзе. У [[1407]] удала дзейнічаў у [[Вярхоўскія княствы|Вярхоўскіх княствах]], далучыў да ВКЛ [[Варатынск]]. У другой палове жніўня 1407 года знаходзіўся ў Сандаміры, дзе сустракаўся са сваім братам Ягайлам<ref>Akta grodzkie i ziemskie z czasów Rzeczypospolitej Polskiej: z archiwum tak zwanego bernardyńskiego we Lwowie w skutek fundacyi śp. Alexandra hr. Stadnickiego. T. 7. [Dyplomataryusz] / wyd. staraniem Galicyjskiego Wydziału Krajowego. — Lwów: skł. gł. w księg. Seyfartha i Czajkowskiego, 1878. — VI, [2], 325, [2] s., [3] k. tabl.: err. — S. 50—51.</ref>. У тым жа годзе зноў запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў да [[1412]]<ref name="НПЛ"></ref>. Браў удзел разам з наўгародскімі атрадамі ў [[Вялікая вайна (1409—1411)|Вялікай вайне]] ([[1409]]—[[1411]]), у крытычны момант [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітвы]] мужнасць смаленскіх харугваў ВКЛ на чале з Лугвенам выратавала саюзныя арміі ад разгрому. Падпісаў [[Першы Таруньскі мір|Торуньскі мір]] (1411). Імаверна, у [[1408]]—[[1411]] быў вялікакняскім намеснікам у Смаленску. У 1411 кіраваў адбіццём шведскай агрэсіі ад Ноўгарада, знішчыў прадмесныя ўмацаванні [[Выбарг]]а ([[26 сакавіка]]). У тым жа годзе заключыў ад імя Ноўгарада дагавор з Ягайлам супраць крыжакоў, але ў 1412 з-за маскоўскіх інтрыгаў выехаў з Ноўгарада ў Мсціслаў, разам з Вітаўтам і Ягайлам накіраваў наўгародцам [[разметная грамата|разметную грамату]], патлумачыўшы ноўгарадцам: ''«есмь с ниме одинъ человекъ»''<ref name="НПЛ"></ref>. У [[1421]] прымаў у Мсціславе мітрапаліта [[Фоцій (мітрапаліт Кіеўскі)|Фоція]].
Заснаваў каля Мсціслава [[Свята-Ануфрыеўская царква (Сялец)|манастыр св. Ануфрыя]] над [[Чорная Натапа|ракой Чорная Натапа]] (1407), які славіўся перапісчыкамі кніг і рукапісаў.