Розніца паміж версіямі "Аляксей Ануфрыевіч Дудараў"

няма тлумачэння праўкі
др
{{вызнч|1=Аляксей}} {{вызн|1=Дудараў}} (нар. [[1950]], в. Кляны Віцебскі раён), беларускі драматург.
 
Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), нейкі час працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968-1970, зноў працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе (1970-1972). Скончыў [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]] (1976). Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа, членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі "Тэлефільм" (1976-1983). З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1979 г.
 
У друку пачаў выступаць з 1973. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомасць атрымаў як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы "Суседзі", "Купальская ноч", "Белыя росы", "Восеньскія сны" і інш. Напісаў п'есы "Выбар", "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Злом", "Вежа" (з [[У. Някляеў|У. Някляевым]]), "Купала" ("Князь Вітаўт"), "У прыцемках" і інш.
 
Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя».
 
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
 
== Бібліяграфія ==
 
*«Святая птушка». Зборнік апавяданняў. 1979 г.
*«Сінявочка». Казка для дзяцей. 1981 г.
*«Кола». Сцэнарый для кароткаметражнага фільма. 1977 г.
*«Дэбют». Сцэнарый для кароткаметражнага фільма. 1978 г.
*«Суседзі». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1979 г.
*«Выбар». П'еса. Пастаўлена ў 1979 г.
*«Буслянё». Сцэнарый для кароткаметражнага фільма. 1980 г.
*«Як гартавалася сталь». Інсцэніроўка рамана М.Астроўскага. Пастаўлена ў 1980 г.
*«Парог». П'еса. Пастаўлена ў 1981 г.
*«Купальская ноч». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1982 г.
*«Апошні ўзлёт». П'еса. Пастаўлена ў 1982 г.
*«Вечар». П'еса. Пастаўлена ў 1983 г.
*«Белыя росы». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1984 г.
*«Радавыя». П'еса. Пастаўлена ў 1984 г.
*«Восеньскія сны». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1986 г.
*«Майстар і Маргарыта». Інсцэніроўка рамана М.Булгакава. Пастаўлена ў 1987 г.
*«Дыялог». Зборнік п'ес. 1987 г.
*«Злом». П'еса. Пастаўлена ў 1988 г.*
*«Вежа». П'еса. З У.Някляевым, пастаўлена ў 1990 г.
 
 
 
{{DEFAULTSORT:Дудараў Аляксей}}
130

правак