Паўстанне 1830—1831 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Пачатак паўстання: прыбраў незразумелую зноску пра
дадзена крыху інфармацыі ды спасылак
Радок 13:
== Пачатак паўстання ==
{{Main|Гісторыя Польшчы#Паўстанне 1830—1831}}
У канцы лістапада 1830 года ў [[Варшава|Варшаве]] ўспыхнула паўстанне ў сувязі з намерам [[Мікалай I (імператар расійскі)|Мікалая I]] паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў [[Францыя|Францыі]] і [[Бельгія|Бельгіі]]. [[Руская імператарская армія|Расійскія войскі]] пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня — і Царства Польскае. 18 снежня сейм заклікаў да паўстання насельніцтва ўсіх тэрыторый былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] з мэтай аднаўлення яе незалежнасці. У студзені 1831 года князь [[Адам Ежы Чартарыйскі]] стаў старшынёю польскага Нацыянальнага Урада. Тады ж сейм прыняў акт аб пазбаўленні Мікалая I і членаў яго сям'і правоў на польскі трон.
 
== Паўстанне на тэрыторыі сучаснай Беларусі ==
Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва|Літве]] ў пачатку 1831 года быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з [[Віленская губерня|Віленскай губерні]], дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войскаў.
Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у [[Павет|паветах]] і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і ваеннага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы.
У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі ([[Ашмянскі павет (Расійская імперыя)|Ашмянскі]], [[Браслаўскі павет (Расійская імперыя)|Браслаўскі]], [[Свянцянскі павет (Расійская імперыя)|Свянцянскі]] і [[Дзісенскі павет (Расійская імперыя)|Дзісенскі]] паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] паўстанне пачалося ў маі, на поўдні [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] — толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў [[Царства Польскае|Царстве Польскім]] ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл.
У Беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады:
* пад кіраўніцтвам С.Радзішэўскага ў [[Вілейскі павет (Расійская імперыя)|Вілейскім павеце]] — 3,3 тыс. чалавек,
* В. Брахоцкага ў [[Дзісенскі павет (Расійская імперыя)|Дзісенскім павеце]] — 3 тыс. чалавек,
* [[Кароль Дамінік Пшаздзецкі|К. Пшаздецкага]] ў [[Ашмянскі павет (Расійская імперыя)|Ашмянскім павеце]] — 2,5 тыс. чалавек,
* Я. Кашыца і М. Мяржэўскага ў [[Навагрудскі павет (Расійская імперыя)|Навагрудскім павеце]] — 1 тыс. чалавек.
* [[Ануфрый Яцэвіч|Ануфрыя Яцэвіча]] ў [[Цельшаўскі павет|Цельшаўскім павеце]] - каля 4 тыс. чалавек.
 
Шляхта, каталіцкае, часткова ўняцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго края не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу ў паўстанні не прымалі.
Радок 54 ⟶ 55:
* [[Тадэвуш Тышкевіч]] (1774—1852)
* [[Напалеон Феліксавіч Яленскі]] (1810—1883)
* [[Напалеон Орда]] (1807 - 1883)
* [[Ігнат Дамейка]] (1802 - 1889)
* [[Алаіз Яновіч]] (1792 - 1849)
 
== Гл. таксама ==