Пімен Панчанка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 10:
Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар’і Факееўны Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў [[1920]] годзе падалася да сваёй маці. Там, у [[Бягомль|Бягомлі]], прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.
 
У 1933 годзе сям’я Панчанкаў пераехала ў [[Бабруйск]], і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у [[Бабруйскі раён|Бабруйскім]] і [[Кіраўскі раён|Кіраўскім раёнахраён]]ах (1934—1939). Адначасова вучыўся завочна на [[філалагічны факультэт БДПУ імя М. Танка|філалагічным факультэцефакул]]ьтэце [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскага настаўніцкага інстытута]], які скончыў у 1939 годзе.
 
У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творчай біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў [[Мінск]] і пачынае працаваць у часопісе [[Вожык (часопіс)|«Вожык»]], пазней перайшоў у газету [[Літаратура і мастацтва (1932)|«Літаратура і мастацтва»]]. Пяць гадоў (1953—1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер [[Нёман (1945)|«Нёман»]]).
 
З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення [[Саюз пісьменнікаў БССР|Саюза пісьменнікаў БССР]]. Прыкметнай з’явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, [[Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы]] 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]]. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне [[Народны паэт Беларусі|народнага паэта Беларусі]].
 
Памёр 2 красавіка 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў [[Мінск]]у на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках]].