Бітва пад Ашмянамі (1432): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Бітва пад [[Горад Ашмяны|Ашмянамі]]''' [[8 снежня]] [[1432]] — першая буйная бітва [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ, 15 ст.|феадальнай вайны]] ў [[ВКЛ]].
 
==Ход бітвы==
Перамога дасталася [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонту Кейстутавічу]], у палон патрапілі некаторыя важныя прыхільнікі [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]], у тым ліку [[Юрый Лугвеневіч]] і [[Юрый Гедыгольд]].
 
Войска Свідрыгайлы выйшла з Ашмян і ў хуткім часе спаткала сілы Жыгімонта, якія складаліся з літвінаў, жамойтаў і палякаў дрогіцкай зямлі. Абодва бакі мелі шанцы на падыход дадатковых супольнікаў, аднак ніводны не стаў гэтага чакаць. Бойка працягвалася да ночы. Лічбавая перавага была на баку Свідрыгайлы, і спачатку ён здолеў атрымаць перавагу і тры мілі гнаў праціўніка. Жыгімонт, аднак, здолеў пераламіць ход бітвы і змусіў Свідрыгайлу ўцякаць. У палон патрапілі многія значныя прыхільнікі [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]], у тым ліку [[Юрый Лугвеневіч]], [[Юрый Гедыгольд]], [[Федка Адынцэвіч]], [[Міцька Зубравіцкі]], [[Васіль Красны]].
 
Сцверджанні Свідрыгайлы ў лісце да вялікага магістра, што Жыгімонтавы страты ў бітве былі нашмат большымі, чым ягоныя ўласныя, не выклікаюць даверу. З іншага боку, перабольшанымі выглядаюць і звесткі [[Ян Длугаш|Длугаша]], паводле якіх Свідрыгайла згубіў 10000 забітымі і 4000 палоннымі.
 
{{літ|1=A.Lewicki. Powstanie Świdrygiełły: Ustęp z dziejów unii Litwy z Korona, Kraków, 1892
|2=J.Wolff. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku, Warszawa, 1895}}
 
[[Катэгорыя:Горад Ашмяны]]