Леапольд Іванавіч Родзевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 4:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Паходзіў з збяднелага шляхецкага роду, які да пачатку ХХ ст. асяляніўся. Брат [[Ч. Родзевіч]]а.
[[Файл:Удзельнікі канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх леварадыкальных арганізацый у Гданьску.jpg|thumb|злева|Удзельнікі канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх леварадыкальных арганізацый у Гданьску. Злева направа: [[Палута Бадунова]], Леапольд Родзевіч, [[Язэп Лагіновіч]]. 1923]]
У 1909 скончыў [[Вілейскае гарадское вучылішча|гарадское вучылішча]] ў [[Вілейка|Вілейцы]]. Пад уплывам «[[Наша ніва (1906)|Нашай нівы]]» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у [[Вільня|Вільню]], перад наступленнем нямецкіх войскаў у 1915 пакінуў горад. З 1919 жыў у [[Мінск]]у, у 1921 зноў вярнуўся ў Вільню. Рэдагаваў беларускія газеты ў [[Вільня|Вільні]]: [[Беларускі звон (1921)|«Беларускі звон»]], «[[Наша будучыня]]» (1922—1923), з 1921 дзеяч [[Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя|Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА)]]. Адзін з ініцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў [[КПЗБ]]. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва [[ЦК КПЗБ]] пры [[ЦК КП(б)Б]], быў рэдактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік», працаваў у [[Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі|Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі]] пры АН БССР.