Усвяцкі замак: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Усвяцкі замак''' — абарончае збудаванне ў горадзе Ўсвят (цяпер [[гарадс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:31, 16 мая 2010

Усвяцкі замакабарончае збудаванне ў горадзе Ўсвят (цяпер г.п. ў Расіі).

Упершыню Усвят згадваецца пад 1021 годам, калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры перадаў яго полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу.

У час Лівонскай вайны Ўсвят быў захоплены маскоўскімі войскамі (1563), якія ў 1566 годзе ўзвялі ў ім замак. Двойчы ў 1569 і 1579 гадох войска Рэчы Паспалітай спрабавала вярнуць Усвят, апошняя спроба скончыўся поспехам. У 1633 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза загадаў сваім коштам паднавіць замак. Але з пачаткам вайны Расеі супраць Рэчы Паспалітай (1654) ён быў захоплены маскавітамі і дашчэнту спалены.

Усьвяцкі замак быў збудаваны ма месцы старога гроду між азёрамі Усвят і Ўзмень, якія атачалі яго з двух бакоў, а таксама рэчкай Усвячаю — з трэцяга.