Вымнянка: Розніца паміж версіямі

рака ў Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вымнянка''', '''Вымніца''' — рака ў Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток рак...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:43, 18 мая 2010

Вымнянка, Вымніца — рака ў Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Каспля (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 357 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰.

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Выцякае з возера бяз назвы каля вёскі Раніна, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша, працякае праз возера Вымна, пратокай злучаная зь Янавіцкім возерам. Упадае ў Касплю каля вёскі Пранікі. Даліна да вёскі Півавары трапэцападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона перарывістая, шырыня яе да 500 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 6—10 м.

Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.