Марыя Мікалаеўна Косіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
VELDAM (размовы | уклад)
VELDAM (размовы | уклад)
Радок 14:
 
== Літаратурная творчасць ==
Ад этнаграфічна-фалькларыстычнай працы М. Косіч перайшла да ўласнай творчасці на беларускай мове. У вершаваным творы "На перасяленне: Расказ Цёткі Домны з Палесся" раскрыла характэрную асаблівасць жыцця беларускай парэформеннай вёскі - масавае перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у [[Сібір]]. Выдатнае веданне вясковых рэалій і народнай мовы, шчырае спачуванне народу дазволілі ёй намаляваць даволі яркія сцэны падрыхтоўкі сялян да перасялення, развітання з роднымі мясцінамі.
 
''Мы ў сваім сяле век свой векавалі, — ну, такой нуды, як нам у Сібіры, нашы дзяды й прадзеды не зазналі.
''Наша-ж то сяло стаіць пры рацэ, а за рэчкай — луг, а там усё — дубравы... Ёсць у тых дубравах равы глыбакія, горы высакія, ляды шыракія.''
''Лецечкам святым чаго ў нас няма? У нашым гаёчку грыб, арэх і жолуд; усякая ягада: і суніца, і брусніца, касцяніца і чарніца, і рабіна і каліна, — усяго ёсць там! Чорна ягада смародыня — і тая расце па лугам. Ды што па вясне а), як пачне лес раскідацца, усе лужкі-даліны траўкай ураджацца, какалуша па лесе распушчацца! Божухна мой мілы, во як там прыгожа! Такія дзіковінкі, як там у Расусе <), ня знайдзеш ній-дзе у цэлай акрузе.''
''У нас крэпка 5) душна улетку ня бывае. Д што там узімку, як мароз прыцісьне, — унясеш у хатку сухенькіх дравец, вытапіш ляжанку, тады наша хатка – цёплая, як матка. Сядзіш сабе— люба! Пасканні прадзеш, а шчэ, калі трапіцца, й песню завядзеш. Праўда, што бывала хлеба небагацька — ета ня ў дзіковінку. Хоць галадавалі, ды не паміралі! Там у нас і так бывала: у каго хлеба не хватала, паедзе на „паньскае", нарубае дроў, воз лык накладзе, у горад адвязе, — і хлебца прыпасе. Можна было жыць: што Бога гнявіць!''
 
Адначасова яна працавала над "пералажэннямі" баек Крылова на беларускую мову. Па сутнасці, гэта былі не пераклады, а пераробкі-перапрацоўкі, творы ў многім самастойныя. Выклаўшы сюжэт байкі Крылова, Косіч пераходзіла потым на блізкія сітуацыі з бытавога і грамадскага жыцця роднай вёскі. Парушаны байкавы памер - вольны верш.<ref>Беларуская літаратура XIX ст. Хрэстаматыя. Мн., [[1971]]. С. 368.</ref>.