Сарбона: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сарбо́на''' ({{lang-fr|Sorbonne}}) — шэраг універсітэтаў у Францыі, адзін з самых вядомых універсі...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Sorbonne DSC09369.jpg|thumb|Сарбона]] '''Сарбо́на''' ({{lang-fr|Sorbonne}}) — шэраг [[універсітэт]]аў у Францыі, адзін з самых вядомых універсітэцкіх цэнтраў [[Еўропа|Еўропы]]. Знаходзяцца ў [[Парыж]]ы і цэнтральным рэгіёне краіны — Іль-дэ-Франс.
 
Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыжскага універсітэту, які быў утвораны ў [[1215]] г. у выніку аб'яднання некалькіх царкоўных школ. У [[1257]] г. тэолаг [[Рабер дэ Сарбон]], духаўнік караля Людвіка IX Святога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей з бедных сем'яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У [[1554]] г. каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб'яднанне з тэалагічным факультэтам Парыжскага ўніверсітэту. У [[17]] ст. назва Сарбона распаўсюдзілася на ўвесь універсітэт. У [[1972]] г. ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона.