Бітва пад Ашмянамі (1432): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Бітва пад [[Горад Ашмяны|Ашмянамі]]''' [[8 снежня]] [[1432]] — першая буйная бітва [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ, 15 ст.|феадальнай вайны]] ў [[ВКЛ]].
 
Войска [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]] выйшла з Ашмян і ў хуткім часе спаткала сілы [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]], якія складаліся з літвінаў, жамойтаў і палякаў дрогіцкай зямлі. Абодва бакі мелі шанцы на падыход дадатковых супольнікаў, аднак ніводны не стаў гэтага чакаць. Бойка працягвалася да ночы. Лічбавая перавага была на баку Свідрыгайлы, і спачатку ён здолеў атрымаць перавагу і тры мілі гнаў праціўніка. Жыгімонт, аднак, здолеў пераламіць ход бітвы і змусіў Свідрыгайлу ўцякаць. У палон патрапілі многія значныя прыхільнікі Свідрыгайлы, у тым ліку [[Юрый Лугвеневіч]], [[Юрый Гедыгольд]], [[Фёдар Андрэевіч Адзінцэвіч|Федка Адынцэвіч]], [[Дзмітрый Сямёнавіч Зубравіцкі|Міцька Зубравіцкі]], [[Васіль Сямёнавіч Красны|Васіль Красны]].
 
Сцверджанні Свідрыгайлы ў лісце да вялікага магістра, што Жыгімонтавы страты ў бітве былі нашмат большымі за ягоныя ўласныя, не выклікаюць даверу. З іншага боку, перабольшанымі выглядаюць і звесткі [[Ян Длугаш|Длугаша]], паводле якіх Свідрыгайла згубіў 10000 забітымі і 4000 палоннымі.