Язычніцтва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krukouski (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Krukouski (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Язычніцтва''' (ад [[Царкоўнаславянская мова|царк.-слав.]] «языцы» - чужаземцы, народы; '''паганства''') ---- агульны тэрмін для абазначэння старажытных вераванняў і [[культ]]аў, якія існавалі да ўзнікнення і пашырэння «вышэйшых» [[монатэізм|монатэістычных]] рэлігій ([[будызм]], [[хрысціянства]], [[іслам]]). Іншая назва - '''паганства''' (ад [[лацінская мова|лац.]] paganus - язычнік). Сутнасць язычніцкіх культаў заключалася ў магічным уздзеянні на [[прырода|прыроду]]. У большай ці меншай ступені захоўвалася ў духоўнай культуры многіх народаў нават пасля прыняцця адной з сусветнай рэлігій, што было звязана з захаваннем традыцый у сферы працоўнай дзейнасці, штодзённых паводзін, а таксама з непаўнатой ведаў чалавека аб прыродных і сацыяльных з'явах, немагчымасцю поўнасцю падначаліць сабе сілы прыроды. Для Я. характэрны вера ў шматлікіх [[багі|багоў]] і божастваў ([[політэізм]]); абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій ([[пантэізм]]); перакананне ў рэальным існаванні [[душа|душы]], добрых і злых [[дух]]аў ([[анімізм]]); надзяленне чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з'яў, багоў, міфічных істот ([[антрапамарфізм]]); вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм); уяўленні аб звышнатуральнай роднасці паміж людзьмі і пэўным відам [[жывёлы|жывёл]], [[расліны|раслін]] ([[татэмізм]]); магічныя дзеянні; культ продкаў. Прыхільнікі Я. - язычнікі (паганцы) - прыносілі разнастайныя ахвярапрынашэнні (часцей прадукты харчавання, расліны, радзей - жывёл і нават людзей) шматлікім божаствам, пакланяліся духам рэк, азёр, лясоў, асобных жывёл, а таксама дрэвам, камяням, крыніцам і г.д. Найбольш паважаныя язычніцкія багі славянскіх плямёнаў - [[Пярун]] (бог грому і маланкі), [[Вялес]] (бог жывёлагадоўлі), [[Сварог]] (бог неба) і яго сын [[Дажбог]] (бог сонца). Язычніцкія культавыя збудаванні называліся [[капішча]]мі (свяцілішчамі). У цэнтры капішчаў знаходзіліся драўляныя ці каменныя [[ідал]]ы, каля якіх праводзіліся святкаванні, выконваліся рытуальныя дзеянні.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] з канца [[10 стагоддзе|Х]]-[[11 стагоддзе|ХІ]] ст. Я. пачало паступова выцясняцца хрысціянствам. Працяглы час тут захоўвалася своеасаблівае «двухвер'е», калі адначасова існавалі дзве найбольш уплывовыя рэлігійныя практыкі - Я. і хрысціянства. Старажытнае язычніцкае паходжанне маюць многія беларускія народныя святы, абрады, звычаі - [[Купалле]], [[Каляды]], [[Дзяды]], [[Радаўніца]], [[трызна]], «гуканне вясны», ваджэнне «куста», пахаванне «стралы» і інш. У сучасным беларускім грамадстве для свядомасці часткі насельніцтва (найперш для вясковых жыхароў пажылога ўзросту) характэрны рэлігійныя прымхі, якія захоўваюць у сабе сляды Я. на ўзроўні народных святаў, абрадаў і звычаяў (напр., язычніцкімі па свайму паходжанню з'яўляюцца многія замовы, варажба, асобныя народныя святы, абрады і інш.). Рэшткі язычніцтва захоўваюцца ў выглядзе выкарыстання асобнымі людзьмі разнастайных замоў (загавораў, шэптаў), добразычлівых ці зламысных пажаданняў (праклёнаў), засцерагальных слоў і выказванняў (накшталт «Чур мяне»), у распаўсюджаных забабонах (тыпу «чорнага ката», «чортавай дзюжыны»), распаўсюджаных звычках адцурання ад усяго злога, дрэннага (пляваць тройчы праз левае плячо, прыгаворваць «цьфу, цьфу, цьфу» і г.д.). Яшчэ і цяпер асобныя жыхары Беларусі выкарыстоўваюць абрады лячэбнай [[магія|магіі]] (знахарства), пакланяюцца асобным камяням, дрэвам, крыніцам і да т.п.
 
{{літ|1=Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Укладальнік: [[Эдуард Дубянецкі]] }}