Альхоўка (басейн Нёмана): Розніца паміж версіямі

рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Альхоўка''', '''Атцэдка''', '''Атцэда''' — рака ў Стаўбцоўскім раёне [[Мінска...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:30, 6 чэрвеня 2010

Альхоўка, Атцэдка, Атцэда — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца з сажалак на паўднёвым захадзе ад вёскі Атцэда, упадае ў Нёман за 1 км на паўднёвы захад ад горада Стоўбцы. На працягу 3,8 км каналізаваная (выток — 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Качкуны). У горадзе Стоўбцы на рацэ сажалка.

Крыніцы

  • Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.