Беларуская АЭС: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 81:
У снежні 2008 дырэктар дэпартамента па развіцці ядзернай энергетыкі Міністэрства энергетыкі Мікалай Груша адзначыў, што «Росатом» стане генеральным падрадчыкам будаўніцтва. Перамовы з расійскім бокам пройдуць у пачатку 2009. З яго слоў, беларуская адміністрацыя не мела іншага выхаду, бо атрымала прапанову толькі ад расійскай кампаніі. У сваю чаргу, пасол Францыі ў свой час звярнула ўвагу, што тэндэрная прапанова была сфармулявана такім чынам, што яе выканаць мог толькі «Росатом», бо толькі расійская кампанія будуе рэактары запрошванага тыпу. Французская «Арэва» і амерыканска-японская карпарацыя вырабляюць рэактары іншага пакалення<ref>Мікола Бугай. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=22579 АЭС на Нарачы збудуюць расіяне]// [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]. № 48 (598) [[29 снежня]] 2008. С. 5.</ref>.
 
29 красавіка 2010 Міністэрства энергетыкі паведаміла, што Беларуская АЭС будзе будавацца па праекце «АЭС-2006», па якім пабудаваная Ленінградская АЭС і планіруецца ўзвядзенне станцый у Калініградзе і Варонежы <ref>Ірына Аніскевіч. [http://www.belta.by/ru/main_news_other/?id=525030 Белорусская АЭС будет строиться по проекту "АЭС-2006" - Минэнерго]// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. [[29 красавіка]] 2010</ref>. «АЭС-2006» — гэта тыпавы праект расійскай атамнай станцыі новага пакалення 3+ з палепшанымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі. Рэалізоўваць праект пад ключ будзе «Росатом».
 
=== Выбар пляцоўкі ===