Зялёны Луг (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Зялёны Луг''', [[wp/be/Раёны Мінска|жылы раён у Мінску]]. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада побач з хваёвымі масівамі, уздоўж Сляпянскага канала, абапал Лагойскага тракта. Каля 100 тысяч жыхароў. Адзін з найпрыгажэйшых раёнаў, вылучаецца дасканалай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, функцыянальна-планіровачным і тэхналагічным вырашэннем, добрай архітэктурна-мастацкай якасцю забудовы, высоківысокім узроўнем добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі. Забудоўваецца з 1962. Складаецца з сямі [[wp/be/Мікрараён|мікрараёнаў]]. Адзіны жылы раён горада, які размешчаны ў двух адміністрацыйных раёнах — [[wp/be/Савецкі раён (Мінск)|Савецкім]] і [[wp/be/Першамайскі раён (Мінск)|Першамайскім]].
 
== Архітэктура ==
 
Архітэктурна-планіровачная структура жылога раёна заснавана на максімальным выкарыстанні маляўнічага рэльефу з ярка акрэсленымі перападамі вышынь і штучнымі вадаёмамі. Траса канала уключаеўключае вадаспады, паркавыя басейны, фантаны, падпорныя сценкі, добраўпарадкаваную набярэжную, фарміруе паркавую вось Зялёнага Луга.
 
Раён забудаваны буйнапанэльнымі і з цэглы жылымі дамамі (5-, 9-, 12-павярховыя), асобныя маюць каскадную пасадку (9—7—5 паверхаў). Дэкор фасадаў складаецца з разнастайных па малюнку і фактуры аддзелак, пластычных экранаў лоджый, дэкаратыўных сценак, каляровых панэлей.