Сармацкае барока: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Navahradak Farny kasciol.JPG|thumb|Фарны касцёл у Навагрудку]]
'''Сармацкае барока''' - разнавіднасць сталага [[барока]], якая атрымала распаўсюджванне на тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]] у перыяд [[сарматызм]]у (сярэдзіна [[XVII стагоддзе|XVII]] - пачатак [[XVIII стагоддзе|XVIII]] стагоддзя). Асабліва відочны гэты стыль у архітэктуры, манументальным жывапісе і літаратуры.
Сармацкае барока было прадуктам масавай шляхецкай культуры эпохі Контррэфармацыі. На першым этапе свайго існавання - у другой палове [XVII стагоддзя] знаходзілася ў ценю высокага барока, але паступова пачало распаўсюджвацца, і ў пачатку [[XVIII стагоддзе|XVIII]] стагоддзя стала асноўнаю плыняю ў сакральнай архітэктуры.
 
Крайні кансерватызм ідэалогіі сарматызму адбіўся на знешнім дэкоры будынкаў. Ён становіцца больш строгім і стрыманым. Храмы гэтага перыяду нагадваюць крэпасці (гл., напр., [[Фарны касцёл (Навагрудак)|Фарны касцёл у Навагрудку]]). Адначасова ўнутраны дэкор храмаў уражвае разнастайнасцю дробных пластычных формаў, багаццем алтароў, аздобленых скульптурамі з выкарыстаннем тэхнікі сцюка.